image2 20.09.2016

Першы пайшоў!

У Гродне адбылася цырымонія адкрыцця першага энергаэфектыўнага дзіцячага садка.

фото 1

Праект ЕС-ПРААН “Энергаэфектыўнасць у школах” выходзіць на фінішную прамую.

фото 2

У Гродзенскім дзіцячым садку №45, які з’яўляецца пілотным аб'ектам праекта ЕС-ПРААН і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь “Энергаэфектыўнасць у школах”, укаранілі сучасныя энергазберагальныя і энергаэфектыўныя тэхналогіі.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця садка, якая адбылася ў Гродне 16 верасня 2016 года, узялі ўдзел:

Лісковіч Віктар Андрэевіч, Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

фото 3

Камашка Уладзімір Мікалаевіч, Намеснік дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь;

фото 4

Гой Мечыслаў Браніслававіч, Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта; 

фото 5

Аўдроне Урбанавічутэ, Кіраўніца аперацыйнага аддзелу праектаў і праграм Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, Дарадца;

фото 6

Чульба Ігар Іванавіч, каардынатар праектаў Праграмы Развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН).

фото 7

Дзякуючы 24 сонечным калектарам, усталяваным на даху будынка, можна награваць ваду да 60 градусаў. Паводле слоў загадчыцы дзіцячага садка №45 Людмілы Кушнірук, пасля завяршэння цеплавой мадэрнізацыі выдаткі на энергаспажыванне зменшыліся ўдвая. Папярэднія разлікі паказваюць, што меркаваная эканомія дасягне 180 000 рублёў на год.

фото 8

Замест старых вокнаў у дзіцячым садку ўсталявалі двухкамерныя шклопакеты, дах і сцены ўцяплілі. Сістэма вентыляцыі з рэкуперацыяй дазволіць скараціць страты цяпла на 28-30%, што прадставіць эканамічную эфектыўнасць выкарыстання такіх тэхналогій у навучальных карпусах.

фото 9

У харчблоку дзіцячага садка размешчана новае энергаэфектыўнае абсталяванне, выкарыстоўваецца індукцыйная пліта і спецыяльны посуд.

фото 10

Акрамя гэтага, цягам рэалізацыі праекта, у дзіцячым садку праводзілася актыўная адукацыйная праца па прапагандзе “зялёнага” ладу жыцця. Намесніца кіраўніка аперацыйнага аддзелу праектаў і праграм Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, Дарадца Аўдроне Урбанавічутэ адзначыла, што ў Еўрапейскага саюза ўжо ёсць напрацаваны досвед узаемадзеяння з мясцовымі супольнасцямі па гэтым пытанні: “Мы пераканаліся, што праз дзяцей мы можам шмат чаму навучыць старэйшае пакаленне”.

фото -11

Выхаванцы дзіцячага садка падрыхтавалі для гасцей “энергаэфектыўную” канцэртную праграму. Напрыканцы мерапрыемства ганаровыя госці і юныя артысты абмяняліся памятнымі сувенірамі.

фото-12

Адкрыццё яшчэ трох энергаэфектыўных устаноў адукацыі ў рамках праекта "Энергаэфектыўнасць у школах” мае адбыцца ў найбліжэйшыя два месяцы.