Прэс-клуб запрашае журналістаў, якія працуюць у сферы культуры, на медыя-сняданак з праектам ЕС “Культура і крэатыўнасць”, які адбудзецца 15 верасня з 10:00 да 12:00.
У праграме – сняданак, смачная кава, знаёмства з праектам, разбор паспяховых кейсаў, новыя кантакты, цікавыя размовы і абвяшчэнне новага конкурсу для журналістаў. Вы таксама даведаецеся, як СМІ могуць праводзіць інфармацыйныя кампаніі і ўплываць на вырашэнне сацыяльных праблем.
Спецыяльныя госці: Анастасія Нуржынская, спецыяліст па камунікацыях праекта ЕС “Культура і крэатыўнасць” (Украіна), Ануш Беглаян, спецыяліст па прасоўванні праектаў у галіне культуры (Арменія).
Медыя-сняданак адбудзецца ў Прэс-клубе па адрасе: Мінск, вуліца Веры Харужай, 3–601.
Калі вы пішаце/здымаеце пра культуру ў Беларусі, запрашаем вас падаць заяўку на ўдзел у мерапрыемстве: https://goo.gl/forms/2GCGSs7sj3KBWATI2.
Папярэдняя рэгістрацыя патрэбная для таго, каб на мерапрыемстве маглі пабываць практыкуючыя журналісты, якія працуюць у сферы культуры.
Гэтае мерапрыемства на сайце Прэс-клуба: http://bit.ly/2bPPa9I



