image2 14.10.2016

Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў

Інстытут імя Гётэ і Брытанскі Савет запрашаюць Вас узяць удзел у прэс-канферэнцыі па прамежкавых выніках праекта MOST.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў Інстытуце імя Гётэ па адрасе:
вул. Веры Харужай 25/3, 4-ы паверх, канферэнц-зала,
20 кастрычніка 2016 г., аб 11:00.

MOST – праект Еўрапейскага саюза, скіраваны на пашырэнне міжасобасных кантактаў паміж грамадзянамі і арганізацыямі Еўрапейскага саюза і Беларуссю, паляпшэнне ўзаемаразумення і абмен перадавым досведам. MOST прапануе магчымасць прафесійнага абмену паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам. Краінамі, куды можна паехаць у рамках праекта, з’яўляюцца ўсе 28 краін-членаў ЕС. Праект MOST ажыццяўляецца кансорцыумам, які складаецца з Інстытута імя Гётэ ў Мінску (галоўны партнёр) і Брытанскага Савета. Плануецца, што ў перыяд рэалізацыі праекта да снежня 2017 г. у ім возьмуць удзел 1.500 беларускіх спецыялістаў. На дадзены момант удзельнікамі сталі больш за 550 чалавек.

У ходзе дадзенай прэс-канферэнцыі кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі арганізацый-выканаўцаў і, вядома ж, самі ўдзельнікі прадставяць прамежкавыя вынікі гэтага ўнікальнага праекта.

Кантакты:
Каардынатары праекта MOST
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. Веры Харужай 25/3, 220123 Мінск, Беларусь
Тэл.: +375 17 2832053
most@minsk.goethe.org
www.most-belarus.eu