Сумесны Маніторынгавы Камітэт ухваліў графік конкурсных набораў у Праграму. Запланавана два конкурсныя наборы: адзін конкурсны набор для рэгулярных праектаў і адзін конкурсны набор для малых праектаў. Агульны бюджэт для ўсіх трох конкурсных набораў перавышае 116 млн еўра. Дадатковы бюджэт у больш за 52 млн еўра будзе накіраваны на буйныя інфраструктурныя праекты (БІПы) у рамках прамой працэдуры прысуджэння.
Першы конкурсны набор: 11 кастрычніка - 31 снежня 2016, бюджэт 81.47 млн. еўра
Конкурс будзе праходзіць у два этапы: спачатку адбор канцэптуальных запісак з наступнай ацэнкай поўных заявачных формаў. Максімальная падтрымка ЕС для аднаго праекта можа дасягнуць 2.5 млн еўра. Конкурс будзе адкрыты для ўсіх 4-х тэматычных мэт (ТМ)
Праграмы:
- Прасоўванне мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны (TМ3) - 14.84 млн еўра
- Павышэнне дасяжнасці рэгіёнаў, развіццё доўгачасовага і ўстойлівага да кліматычных уздзеянняў транспарту, камунікацыйных сетак і сістэм (TМ7) - 28.32 млн еўра
- Агульныя задачы ў галіне абароны і бяспекі (TМ8) - 14.53 млн еўра
- Спрыянне кіраванню межамі і кіраванне бяспекай, мабільнасцю і міграцыяй (TМ10) - 23.79 млн еўра
Рабочы варыянт заявачных дакументаў
З мэтай спрыяння патэнцыйным заяўнікам у працэсе падрыхтоўкі праектаў, Сумесны Тэхнічны Сакратарыят (СТС) прадстаўляе агульныя прынцыпы ўдзелу ў першым конкурсным наборы (рабочыя версіі дакументаў, афіцыйныя дакументы будуць даступныя ў дзень абвяшчэння конкурсу), уключаючы крытэрыі прымальнасці для партнёраў і мерапрыемстваў, а таксама поўны спіс паказчыкаў выніку - адкрыць файл (.zip)
СТС таксама прадстаўляе рабочыя версіі заявачных дакументаў, уключаючы рабочую версію формы канцэптуальнай запіскі, рабочую версію поўнай заявачнай формы, а таксама рабочую версію бюджэту праекта - адкрыць файл (.zip)
ДА ДНЯ АФІЦЫЙНАГА АБВЯШЧЭННЯ ПЕРШАГА КОНКУРСНАГА НАБОРУ (11.X.2016), СУМЕСНЫ ТЭХНІЧНЫ САКРАТАРЫЯТ ПАДАЕ ІНФАРМАЦЫЮ ТОЛЬКІ НА ПАДСТАВЕ РАБОЧАЙ ВЕРСІІ ЗАЯВАЧНЫХ ДАКУМЕНТАЎ. У ВЫПАДКУ ПЫТАННЯЎ ПРОСІМ ДАСЫЛАЦЬ ІХ НА PBU@PBU2020.EU
Форум Пошуку Партнёраў
Акрамя таго, у канцы верасня СТС плануе арганізаваць у г. Люблін (РП) Форум Пошуку Партнёраў з мэтай спрыяння патэнцыйным партнёрам у пытаннях сумеснай падрыхтоўкі канцэпцый праектаў. Больш падрабязную інфармацыю пра Форум і правілы рэгістрацыі хутка можна будзе даведацца на сайце Праграмы. Просім разгледзець магчымасць неабходных візавых працэдур для патэнцыйных удзельнікаў з Украіны і Беларусі (толькі для супрацоўнікаў арганізацый, якія адпавядаюць вышэйзгаданым крытэрыям прымальнасці для партнёраў). СТС забяспечвае поўны пакет паслуг (выключаючы спрыянне ў адкрыцці віз) для зарэгістраваных удзельнікаў з Беларусі і Украіны, уключаючы транспартныя выдаткі, размяшчэнне ў гасцініцы і харчаванне ў г. Люблін.
Абвяшчэнне конкурсу і трэнінгаў
Першы конкурсны набор будзе абвешчаны 11 кастрычніка 2016 года праз сайт Праграмы, праз рассылку інфармацыі выбраным электронным СМІ з Праграмнай тэрыторыі, а таксама падчас Заключнай Праграмнай канферэнцыі, якая адбудзецца ў г. Букавель, Украіна (11.X.2016). Як толькі будзе абвешчаны конкурсны набор, СТС пачне інфармацыйную кампанію ў рэгіёнах (у лістападзе: 4 сустрэчы ў Польшчы, 4 - у Беларусі, 6 - ва Украіне) з мэтай падрабязнага прадстаўлення заявачных дакументаў. СТС таксама арганізуе дадатковыя трэнінгі ў снежні для галоўных партнёраў праектаў з мэтай спрыяння ў падачы канцэптуальных запісак.
Другі конкурсны набор праектных прапаноў: 1 кастрычніка 2018 - 31 снежня 2018, бюджэт у 29.36 млн еўра
Ён будзе адкрыты для дзвюх тэматычных мэт:
1. Прасоўванне мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны (TМ3) - 14.84 млн еўра
2. Агульныя задачы ў галіне абароны і бяспекі (TМ8) - 14.53 млн еўра
Конкурс для малых праектаў: 1 снежня 2017 - 28 лютага 2018, бюджэт 5.2 млн еўра
Адкрыты для ТМ3: Прасоўванне мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны - 5.2 млн еўра. Прысуджаны грант павінен знаходзіцца ў межах наступных мінімальнай і максімальнай сум:
- мінімальная сума: 20 000 еўра,
- максімальная сума: 60 000 еўра.