image2 07.03.2019

Больш за 100 удзельнікаў сабрала сустрэча «Супрацоўніцтва ЕС-Беларусь: Брэсцкая вобласць»

6 сакавіка ў Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку адбылася інфармацыйная сустрэча «Супрацоўніцтва ЕС-Беларусь: Брэсцкая вобласць». Удзел узялі прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, органаў мясцовага кіравання, дзяржаўных устаноў, усяго 130 чалавек. Былі прадстаўлены асноўныя напрамкі праграмнай дзейнасці Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, падведзены вынікі супрацоўніцтва ў рэгіёне, вызначаны найлепшыя практыкі і асноўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва.

8_272.jpg

Васіліс Марагос, кіраўнік аддзела рэгіянальных праграм Усходняга партнёрства ў генеральным дырэктараце суседства і пашырэння Еўрапейскай камісіі, у прывітальным слове адзначыў поспех «Пагаднення мэраў», еўрапейскай ініцыятывы, накіраванай на зніжэнне выкідаў парніковых газаў: «Беларусь знаходзіцца на другім месцы па колькасці падпісантаў «Пагаднення мэраў» ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Хачу адзначыць, што і Брэст сярод 46 гарадоў Беларусі, якія прынялі на сябе абавязкі па правядзенні на мясцовым узроўні мерапрыемстваў па зніжэнні выкідаў CO2». Да «Пагаднення мэраў» таксама далучыліся Пінск, Пінскі раён, Баранавічы, Пружаны, Кобрын, Івацэвічы, Бяроза, адзначыў на сустрэчы Нацыянальны эксперт «Пагаднення мэраў – Усход» Іван Шчадронак.

2_245.jpg

075.jpg

Намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў Брэсцкага аблвыканкама Юрый Колесаў зазначыў, што за 15 гадоў у Брэсцкай вобласці пры падтрымцы Еўрапейскага саюза было рэалізавана больш за 140 праектаў, у прыватнасці, у сферы турызму, аховы здароўя, адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя, сацыяльнай інтэграцыі, энергаэфектыўнасці, «зялёнай» эканомікі.

4-093.jpg

Геаграфічнае становішча рэгіёну таксама спрыяе ўдзелу ў трансгранічных праектах. Сёння важнае ўзаемадзеянне вядзецца ў рамках Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства. Заказнікі «Спораўскі», «Прыбужскае Палессе», «Званец» – прыклад эфектыўнага экалагічнага менеджменту па абароне і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, захаванні біяразнастайнасці, барацьбе са зменай клімату.

270.jpg

У рамках сустрэчы выступілі кіраўнік Прадстаўніцтва Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва ЕІС «Польшча-Беларусь-Украіна» Максім Алданаў, удзельнік праектаў «Чыстая рака – галоўны прыярытэт» і «Свабодны доступ да медыцынскіх паслуг у трансгранічным рэгіёне» Аляксандр Панько. Павел Гарбуноў, старшыня праўлення ГА «Мінскае веласіпеднае таварыства», адзначыў найлепшыя практыкі Брэста з пункту гледжання экалагічнага транспарту, Мікалай Кузьміцкі, прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС расказаў пра механізм працы над еўрапейскімі праектамі, Дзмітрый Макарук, дырэктар Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку прэзентаваў канцэпцыю «Cмарт Брэст – СімбіяСіці». 

3_098.jpg

119.jpg

Усе ўдзельнікі сустрэчы маглі пазнаёміцца з праектам «Інклюзіўны барыста», героі якога арганізавалі кава-зону для ўсіх ахвочых.

9_157.jpg

10_222.jpg

Падводзячы вынікі сустрэчы, Берэнд дэ Грот, кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, адзначыў высокую эфектыўнасць мерапрыемствы, актыўнасць і зацікаўленасць удзельнікаў, вялікі аб'ём прадстаўленых практык, вопыт якіх неабходна старанна прааналізаваць.

144.jpg

7_091.jpg

Падобныя інфармацыйныя сустрэчы Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі плануе правесці і ў іншых абласных цэнтрах краіны ў найбліжэйшыя месяцы.