image2 26.10.2016

У Віцебскай вобласці адкрываецца першы ў беларусі спецыялізаваны экалагічны клас па ўстойлівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў

27 кастрычніка 2016 г. у в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці адбудзецца ўрачыстае адкрыццё першага ў Беларусі спецыялізаванага экалагічнага класа “Прырода роднага краю”, створанага на базе Германавіцкай сярэдняй школы.

Работа класа дапаможа павысіць інфармаванасць жыхароў Шаркаўшчынскага раёна пра каштоўнасць прыродных рэсурсаў, стымуляваць сацыяльную актыўнасць у вырашэнні пытанняў аховы прыроды і прасоўвання адказных, экалагічна дружалюбных паводзін.

Клас таксама будзе спрыяць укараненню прынцыпаў устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў у практыку навучання навучэнцаў ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна”.

Экалагічны клас створаны пры фінансавай падтрымцы праекта ПРААН-Фонд Кока-Кола “Пабудова патэнцыялу мясцовых супольнасцей у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі, з мэтай захавання балота Ельня”.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця возьмуць удзел намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Міхайлавіч Качаноўскі, прадстаўнікі адміністрацыі Шаркаўшчынскага раёна, Праграмы развіцця ААН у Беларусі, вытворчага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь”, настаўнікі і вучні Германавіцкай сярэдняй школы.

Даведка

Міжнародны праект “Пабудова патэнцыялу мясцовых супольнасцей у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота Ельня” стартаваў у канцы студзеня 2016 года на тэрыторыі верхавога балота Ельня ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці. Ініцыятыва, разлічаная на адзін год, дапаможа павысіць інфармаванасць мясцовага насельніцтва ў пытаннях ўстойлівага кіравання прыроднымі рэсурсамі, і балота Ельня ў прыватнасці, а таксама будзе спрыяць развіццю экатурыстычнага патэнцыялу рэгіёну.

Фінансаванне новага праекта ажыццяўляецца Фондам “Кока-Кола” ў рамках новай партнёрскай ініцыятывы ПРААН і “Кока-Колы” “Новы свет: ініцыятывы ў галіне інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця чалавечага патэнцыялу”. Адміністрацыйная падтрымка рэалізацыі мерапрыемстваў праекта ажыццёўленая праектам ПРААН-ГЭФ “Упраўленне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод” (“Тарфянікі-2”).