image2 01.06.2022

Дзіцяці можна дапамагчы, нават калі яго нельга вылечыць

Сёння, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, мы хочам расказаць вам пра сваё партнёрства з Беларускім дзіцячым хоспісам і яго міжнароднымі і беларускімі калегамі ў справе абароны правоў цяжкахворых дзяцей.

Праект "Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця" рэалізуюць на сродкі Еўрапейскага саюза "Беларускі дзіцячы хоспіс" у партнёрстве з "HealthProm" (Вялікабрытанія) і мясцовымі партнёрамі – Магілёўскім абласным аддзяленнем фонду і Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем бацькоў неданошаных дзяцей "Рана".

Партнёры аказваюць шматгранную дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, праводзяць трэнінгі для бацькоў і спецыялістаў паліклінік, карэкцыйных і рэабілітацыйных цэнтраў, дзіцячых інтэрнатных устаноў. 

5.jpg

За два гады работы праекта работнікі Беларускага дзіцячага хоспіса дапамаглі больш як 1800 дзецям з інваліднасцю і іх сем'ям у рэалізацыі іх правоў на сацыяльныя, медыцынскія і працоўныя льготы, безбар'ернае асяроддзе, інклюзіўную адукацыю, адпачынак і вольны час, а таксама на паўнапраўны ўдзел у жыцці грамадства.

Так, дзякуючы працы рэгіянальных спецыялістаў па сацыяльнай рабоце хоспіса і юрысконсульта праекта сям'я дзіцяці з інваліднасцю з Магілёўскай вобласці атрымала сацыяльнае жыллё, якое чакала 12 гадоў. У Віцебскай вобласці дзеці змаглі атрымаць новы бясплатны спецыялізаваны абутак, які не быў даступны ў рэгіёнах. У Мінскай вобласці спецыялісты пасадзейнічалі атрыманню сям'ёй дапамогі па догляду дзіцяці з інваліднасцю, а ў Гродне - забеспячэння дзіцяці падыходзячымі трахеастомамі. Па запыце бацькоў хоспіс арганізуе сустрэчы з фізічнымі тэрапеўтамі, псіхолагамі, лагапедамі і іншымі спецыялістамі, якія дапамагаюць вырашаць канкрэтныя праблемы сем'яў і істотна паляпшаюць якасць іх жыцця.

7.jpg

PГА бацькоў неданошаных дзяцей "Рана" ажыццяўляе сацыяльна-прававое суправаджэнне сем'яў, у якіх нарадзілася неданошанае дзіця, якое мае павышаныя рызыкі атрымання інваліднасці ў раннім узросце. У рамках праекта арганізацыя дапамагла ўжо больш як 1700 сем'ям, у тым ліку праз індывідуальнае сацыяльна-прававое суправаджэнне 40 сем'яў, 5 з якіх выхоўваюць дзяцей, народжаных з вагай да 500 грам, робячы ўсё магчымае для іх рэабілітацыі і аднаўлення. РГА "Рана" выбудоўвае сваю дзейнасць у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі ранняга ўмяшання як член Еўрапейскага фонду па догляду за нованароджанымі намаўлятамі (EFCNI).

Мэта каманды Магілёўскага абласнога аддзялення PГА "Беларускі дзіцячы фонд" у рамках праекта – павысіць актыўнасць бацькоў у абароне правоў і інтарэсаў сваіх цяжкахворых дзяцей, развіць бацькоўскія ініцыятывы. Каманда стварыла бацькоўскую супольнасць "Новыя гарызонты", якая ўжо аб'ядноўвае больш за 80 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці. У праекце таксама ўдзельнічае дабрачынная арганізацыя "Ёсць справа", якая дапамагае дзецям з цяжкімі формамі інваліднасці, якія жывуць у дамах-інтэрнатах. Якасць жыцця дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця наўпрост залежыць ад даглядаючых дарослых. Для дзяцей, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, такімі дарослымі з'яўляюцца не бацькі, а персанал установы. Менавіта таму ў рамках праекта надаецца асаблівая ўвага навучанню супрацоўнікаў інтэрната.

Сачыце за абнаўленнямі на старонцы www.hospice.by і далучайцеся да важнай агульнай справы.