image2 02.08.2017

Веламаркет, веладыскусіі, веламайстэрня і апавяданні “падарожнікаў-вар’ятаў”...

6 жніўня ў культурным цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9, корпус 8) пройдзе веладзень пад назвай «Панаехалі». Актыўныя і неабыякавыя раварысты да самага вечара змогуць адрамантаваць ровар, абмяняцца вопытам, пагутарыць і актыўна адпачыць разам.

veloden_1.jpg

Пачатак мерапрыемства а 13.00. Уваход і праезд бяс

платныя.

У праграме:

- веламайстэрня;

- велабарахолка;

- веламаркет;

- навучанне яздзе на ровары;

- апавяданні “падарожнікаў-вар’ятаў”;

- дыскусіі;

- кіно на велатэматыку;

- музыка, ежа і бясконцыя зносіны.

veloden3.jpg

Мерапрыемства ладзіцца Мінскім роварным таварыствам і культурным цэнтрам «Корпус» ў межах праекта «Гарадскi веларух у Беларусі». Мэта праекта спрыяць развіццю гарадскога роварнага руху ў Беларусі дзякуючы паляпшэнням заканадаўчых, нарматыўных актаў для роварнай інфраструктуры на нацыянальным і рэгіянальным узроўні; павышэнне эфектыўнасці арганізацый у галіне прасоўвання і развіцця роварнай транспартнай сістэмы; забеспячэння актыўнага ўдзелу мясцовых жыхароў у прыцягненні ўвагі гарадскіх уладаў да правоў і магчымасцяў раварыстаў. Праект будзе рэалізаваны ў Беларусі ў 2017-2019 гадах Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім роварным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.