image2 20.04.2018

Дыскусія аб талерантнасці беларусаў

4 мая, пятніца

19:00-21:00

Культурны цэнтр Корпус, пр-т Машэрава 9, корпус 8 (ст.м. Пл. Перамогі)

Уваход вольны (патрэбна рэгістрацыя)

Цэнтр новых ідэй працягвае серыю сустрэч, прысвечаных прэпараванню найбольш шкодных меркаванняў, засеўшых у галовах беларусаў. Гэтыя ідэі з'яўляюцца перажыткамі савецкіх часоў, не маюць пад сабой навуковага абгрунтавання і толькі тармозяць развіццё беларускага грамадства і эканомікі краіны.

Тэмай другой дыскусіі стане талерантнасць беларусаў. Беларусь - шматкультурная краіна, у якой мірна ўжываюцца розныя народнасці і сацыяльныя групы, а памяркоўнасць і талерантнасць успрымаюцца як нацыянальныя якасці беларусаў.

Ці сапраўды мы такія талерантныя? Што такое талерантнасць і як вызначыць мяжу паміж талерантнасцю і абыякавасцю? Як змяняюцца нашы погляды ў залежнасці ад сфераў жыцця - рэлігійнай, палітычнай, сэксуальнай? Што неабходна зрабіць, каб заява аб талерантнасці беларусаў перастала быць галаслоўнай, і ці займаецца гэтай праблемай хтосьці цяпер?

Нашы спікеры:

Ірына Альхоўка, спецыялістка па пытаннях гендарнай роўнасці, абароны правоў жанчын, папярэджання сямейнага гвалту і гандлю людзьмі. Кіраўніца міжнароднай грамадскай арганізацыі “Гендарныя перспектывы” і член Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Аўдзевіч, грамадскі актывіст, кіраўнік Лідскага міжраённага грамадскага аб'яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”.

Наста Лойка, сузаснавальніца і праваабаронца арганізацыі Human Constanta, магістр у галіне міжнароднага права і права Еўрапейскага саюза (ЕГУ).

Рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Як заўсёды мы абяцаем прыемную кампанію, цікавых суразмоўцаў і жывую гутарку!

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) -- https://goo.gl/B9Zhej

Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/451260475331347

Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event165358155

Афіша мерапрыемства тут.

 

Мерапрыемства падрыхтавана пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. Меркаванні, выказаныя ў межах мерапрыемства, не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага саюза.