image2 04.02.2019

Для ўладальнікаў жылля выпусцілі дапаможнік з рэкамендацыямі, як рабіць рамонты, перапланіроўкі і абараняць свае правы

Уладальнікі жылля ў шматкватэрных дамах сутыкаюцца з вялікай колькасцю пытанняў, вырашэнне якіх патрабуе ўдзелу іншых жыхароў. Новы дапаможнік прыдасца, каб знайсці поўную інфармацыю пра тое, як правільна арганізаваць працу па ўзнікаючых пытаннях і ўлічыць усе нюансы беларускага заканадаўства.

Дапаможнік “Кіраўніцтва домаўладальніка” распрацаваны МГА «Экапартнёрства» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Публікацыя ўтрымлівае раздзелы, якія прысвечаны пытанням кіравання агульнай маёмасцю, абавязкам і правам, арганізацыі бягучага і капітальнага рамонтаў. У яе таксама ўключаны карысныя парады па арганізацыі кіравання адходамі, эканоміі энергіі, замене вокнаў.

Публікацыя размешчана на сайце ecopartnerstvo.by, дзе яго можна спампаваць па спасылцы: http://ecopartnerstvo.by/ru/node/925.

Дапаможнік выдадзены ў рамках праекта “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам. Партнёрамі праекта выступаюць МГА “Экапартнёрства”, Вілейскі і Іўескі райвыканкамы, Беларускае таварыства абароны спажыўцоў.

Падчас рэалізацыі праекта на сродкі Еўрапейскага саюза для Вілейскга раёна закуплены кантэйнеры для раздзельнага збора адходаў, лінія для прэсавання і цюкавання адходаў пластыка, а таксама смеццевоз. У Іўескім раёне праведзена мадэрнізацыя вадазабора з заменай трубаправодаў, запорнай арматуры і старога насоснага абсталявання на больш энергаэфектыўнае. У двух раёнах адкрыты інфармацыйныя цэнтры прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, праводзіцца шэраг інфармацыйных мерапрыемстваў для спажыўцоў.