image2 12.03.2020

Стартаваў новы еўрапейскі твінінг-праект па ўмацаванні МНС

12 сакавіка ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё еўрапейскага твінінг-праекта “Умацаванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”.

_D4_9445.jpg

Ва ўрачыстай падзеі ўзялі ўдзел Аляксандр Худалееў, першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Дзірк Шубель, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, Роберт Стокер, кіраўнік праекта (Аўстрыя), Алаізія Вёргетэр, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі ў Беларусі, Крыстэр Міхельсан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Фінляндыі ў Беларусі і Літве.

_D4_9459.jpg

_D4_9465.jpg

Праект накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і перш за ўсё на эфектыўную ліквідацыю рызык катастроф у Беларусі. Выкарыстоўваючы найлепшыя практыкі Механізму грамадзянскай абароны Еўрапейскага саюза, ён будзе спрыяць удасканаленню сістэмы грамадзянскай абароны і кіраванні рызыкамі бедстваў МНС Беларусі.

Мерапрыемствы твінінг-праекта структурна падзеленыя на чатыры мэтавыя кампаненты, якія прадугледжваюць экспертнае ўзаемадзеянне, мадэрнізацыю метадалогіі ацэнкі рызык, нарошчванне патэнцыялу ў галіне кіравання дадзенымі, удасканаленне планаў па забеспячэнні гатоўнасці і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

_D4_9415.jpg

_D4_9455.jpg

Да працы ў рамках праекта прыцягнутыя 27 спецыялістаў з Аўстрыі і 16 экспертаў з Фінляндыі, якія прадстаўляюць органы дзяржаўнага кіравання, службы пажаратушэння і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, навукова-даследчыя і адукацыйныя ўстановы. З беларускага боку праект прадстаўляюць найбольш дасведчаныя кіраўнікі ўстаноў, упраўленняў і дэпартаментаў сістэмы МНС.

_D4_9495.jpg

Праект “Умацаванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца кансорцыумам, у які ўваходзіць Агенцтва еўрапейскай інтэграцыі і эканамічнага развіцця (Аўстрыйская Рэспубліка) і Фінскі інстытут дзяржаўнага кіравання HAUS (Фінляндыя). Бюджэт праекта складае 1.2 мільёна еўра, тэрмін рэалізацыі ‒ 2 гады.

_D4_9363.jpg

Твінінг ‒ інструмент Еўрапейскага саюза, накіраваны на падтрымку ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі краін ЕС і краін-партнёраў (бенефіцыяраў) і які прадугледжвае сумеснае выкарыстанне экспертнага патэнцыялу органаў дзяржаўнага кіравання краін ЕС і краін-бенефіцыяраў.