image2 21.03.2019

Стыпендыяльная праграма Alpbach – станьце часткай Еўрапейскага фестывалю ідэй!

Штогод 700 студэнтаў - прадстаўнікоў каля 90 нацыянальнасцяў удзельнічаюць у якасці стыпендыятаў ў Еўрапейскім форуме Альпбах. Далучыцеся да розумаў з усяго свету ў чароўнай альпійскай вёсцы, занурыцеся ў асяроддзе, якое выбухае арыгіальнымі ідэямі, новымі спосабамі мыслення і магчымасцямі завязаць добрыя кантакты.

Стыпендыльная праграма Альпбах дазваляе маладым людзям ва ўзросце да 30 гадоў наведваць гэтую вядучую міждысцыплінарную канферэнцыю і шэраг акадэмічных семінараў. Базавая стыпендыя пакрывае плату за ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах на Еўрапейскім форуме Альпбах. Дадатковыя субсідыі прапануюцца для пакрыцця пражывання і сутачных.

Хто можа падаць заяўку?

Грант для ўдзелу ў Тыдні семінараў і Сімпозіуме Альпбах даступныя міжнародным заяўнікам ва ўзросце да 30 гадоў. Мы вітаем заявы ад усіх краін і акадэмічных дысцыплін. Асабліва заахвочваем да падачы мастакоў і асоб без вышэйшай адукацыі.

Існуюць спецыяльныя працэдуры падачы заявак для аўстрыйскіх, кітайскіх і тайваньскіх грамадзян. Калі вы з'яўляецеся ўладальнікам аднаго з гэтых пашпартоў, вы не можаце падаць заяву праз Фонд Еўрапейскага форуму Альпбах. Глядзіце раздзел "Куды звярнуцца" для атрымання дадатковай інфармацыі.

Мы запрашаем былых стыпендыятаў Альпбах вярнуцца на Еўрапейскі форум Альпбах у якасці семінарскіх асістэнтаў або сябраў Альпбах. Інфармацыя пра стыпендыі для былых удзельнікаў можна знайсці ў раздзеле для выпускнікоў на нашым сайце.

Што ўключае ў сябе стыпендыя?

Базавая стыпендыя пакрывае плату за ўдзел (EUR 1.400) на ўвесь перыяд правядзення мерапрыемства (14.08-30.08.2019).

Калі вы не маеце дастаткова сродкаў для пакрыцця выдаткаў на вашае знаходжанне, вы можаце дадаткова падаць заяўку на ўвесь тэрмін знахджання на стыпендыі, якая пакрывае пражыванне (EUR 30 у суткі) або поўную стыпендыю, якая забяспечвае пражыванне (EUR 30 у суткі) і сутачныя на харчаванне (EUR 17 у суткі). Калі ласка, пазначце ў вашай анлайн-заяўцы пункт "субсідыі", калі вы хочаце падаць заяву на поўную стыпендыю або стыпендыю на пражыванне. Для таго каб зрабіць гэта, вы павінны ў пісьмовай форме растлумачыць сваё фінансавае становішча і загрузіць суправаджальны дакумент, напрыклад, студэнцкі грант. Калі ў вас няма такіх доказаў, дастаткова будзе пісьмовай заявы.

Калі ласка, звярніце ўвагу, што праз вялікую колькасць заявак поўныя стыпендыі прадастаўляюцца па магчымасці і пры ацэнцы патрэбаў, якую праводзіць адборачная камісія.

Віды стыпендый: асноўная (плата за ўдзел), стыпендыі на пражыванні (плата за ўдзел і пражыванне), і поўная (плата за ўдзел, пражыванне, сутачныя); рашэнне па гэтых стыпендыях не можа быць аспрэчана.

АПОШНІ ТЭРМІН

29 сакавіка 2019 года

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ

Праграма стыпендый