Маладыя людзі 16-25 гадоў з Еўрапейскага Саюза і краін Усходняга суседства могуць падавацца на ўдзел у ініцыятыве, каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі (YEA).
Дадзеную ініцыятыву вядзе праект "Усходнія суседзі ЕС". Яе асноўная мэтавая аўдыторыя – актыўныя, зараджаныя энтузіязмам маладыя людзі, якія свабодна камунікуюць на англійскай мове і з’яўляюцца грамадзянамі ЕС або яго шасці Усходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны).
Кандыдаты на званне паслоў павінны цікавіцца пытаннямі і падзеямі ў ЕС, а таксама партнёрскімі стасункамі паміж ЕС і іх краінамі. Паспяховыя кандыдаты будуць задзейнічаныя ў анлайн і дыялогавых мерапрыемствах праекта, а таксама будуць прадстаўляць моладзь сваіх краін як унутры краіны, так і за яе межамі. Яны будуць абменьвацца досведам, абмяркоўваць пытанні, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да актуальных тэматык для моладзі, абменьвацца найлепшымі практыкамі і працаваць разам дзеля лепшай будучыні сваіх краін і рэгіёну ў цэлым.
Не прапусціце свой шанец і паспейце падаць сваю заяўку да 12 верасня! Больш дэталёвую інфармацыю пра крытэрыі адбору і працэдуры падачы заявак можна знайсці тут.
Сёлета будзе праводзіцца ўжо трэці набор заявак маладых людзей, якія жадаюць стаць YEA. Дадзеная ініцыятыва паступова пашырылася ў працяг папярэдніх дзвюх хваляў адбору Амбасадараў, якія з адной сотні ў 2016 годзе колькасна выраслі да 200 у 2017 годзе. За апошнія два гады YEAs актыўна бралі ўдзел у серыі мерапрыемстваў праекта, уключаючы тры праведзеныя ЕўраШколы ў Азербайджане, а таксама наведванні школ і ўніверсітэтаў у Арменіі і Рэспубліцы Малдова. Таксама ў іх была ўнікальная магчымасць узаемадзейнічаць з афіцыйнымі асобамі ЕС высокага ўзроўню.
Ініцыятыва “Паслы еўрапейскай моладзі” – гэта частка моладзевай сеткі “Моладзь еўрапейскіх суседзяў” (YEN), створанай праектам Еўрасаюза Адкрытае суседства “Камунікацыі для ўмацавання партнёрскіх сувязяў: сувязь людзей з дапамогай Усходняга суседства” (Усходнія суседзі ЕС).
Даведацца больш:
Ініцыятыва "Амбасадары еўрапейскай моладзі" (на рускай мове)
30.08.2018