Мэта конкурсу: Павелічэнне разумення і падтрымкі правоў і патрэбаў дзяцей з цяжкімі захворваннямі і абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх сем'яў сярод грамадскасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Па выніках конкурсу будзе адабрана чатыры ініцыятывы ў гомельскай і магілёўскай абласцях. Максімальны бюджэт адной ініцыятывы - 5 000 еўра. Тэрмін рэалізацыі не павінен перавышаць 6 месяцаў.
Заяўнікамі могуць выступаць недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, міжнародныя, рэспубліканскія або мясцовыя грамадскія арганізацыі, дабрачынныя i iншыя фонды, якія зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Фінансаванне не можа вылучацца фізічнай асобе. Дзяржаўныя ўстановы, установы аховы здароўя, адукацыі, фізкультуры і спорту і інш. могуць выступаць партнёрамі арганізацый-заяўнікаў з ліку некамерцыйных арганізацый.
Прыём заявак будзе праводзіцца з 7 красавіка па 31 мая 2018 года.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 5 мая 2018 года на сайце АБА «Беларускі дзіцячы хоспіс».
Конкурс мясцовых ініцыятыў Беларускага дзіцячага хоспіса - частка праекта «Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Беларускім дзіцячым хоспісам ў супрацоўніцтве з брытанскай грамадскай арганізацыі HealthProm.
Уся інфармацыя аб конкурсе і яго выніках будзе размешчаная на сайце Беларускага дзіцячага хоспіса: http://www.hospice.by
Кантакты
Па ўсіх пытаннях правядзення Конкурсу звяртацца да Паўла Бурыкіна, кіраўніка Праекта, тэл. +375 29 662 07 54; email: burikinpavel@gmail.com або памочніка кіраўніка Праекта Юліі Барталевіч тэл. +375 44 700 92 00; email: yulia.lazovskaya@gmail.com
Палажэнне і ўзор заяўкі Конкурсу.
