image2 09.09.2019

Стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі БОМБЕЛ-4

6 верасня ў Мінску афіцыйна адкрыты сумесны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі і Службы аховы Дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы «Развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на мяжы Рэспублікі Беларусь з Літоўскай Рэспублікай (БОМБЕЛ-4)».

01.JPG

Дадзены праект з бюджэтам больш за 3 мільёны 700 тысяч еўра з’яўляецца лагічным працягам папярэдняга БОМБЕЛ-3, рэалізаванага ў 2009–2011 гадах, які дазволіў беларускай пагранслужбе стварыць сучасную сістэму сувязі і перадачы дадзеных на беларуска-польскай мяжы.

Аказанне тэхнічнай дапамогі ў стварэнні тэлекамунікацыйнай сеткі на ўзроўні найноўшых тэхналогій, заснаваных на выкарыстанні валаконна-аптычных ліній сувязі з высокай прапускной здольнасцю, БОМБЕЛ-4 робіць важны ўнёсак ва ўдасканаленне сістэмы кіравання органамі пагранічнай службы на беларуска-літоўскім участку мяжы.

Агульная працягласць валаконна-аптычных ліній сувязі, што плануюцца да будаўніцтва, складае амаль 400 кіламетраў, а колькасць станцыйных аб’ектаў – каля 50. Усе працы плануецца завяршыць усяго за 24 месяцы.

02.JPG

У рамках рэалізацыі БОМБЕЛ-4 будзе праведзена глыбокая мадэрнізацыя тэлекамунікацыйнай інфраструктуры пагранслужбы на беларуска-літоўскім участку мяжы, якая дазволіць пабудаваць надзейную высакахуткасную сетку, якая забяспечвае магчымасць выкарыстання ўсіх найноўшых відаў тэлекамунікацыйных паслуг у інтарэсах аховы мяжы, а таксама стварыць умовы для пабудовы сістэмы інтэграванага кіравання мяжой з выкарыстаннем найноўшых тэхнічных сродкаў у яе ахове.

Праект БОМБЕЛ-4 зробіць значны ўнёсак у забеспячэнне максімальна камфортных умоў перасячэння беларуска-літоўскай мяжы для законапаслухмяных грамадзян і стварэнне надзейнага бар’ера на шляху рэалізацыі злачынных задум міжнародных крымінальных супольнасцяў.

Як адзначыў у сваім выступе на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Печань, БОМБЕЛ-4 з’яўляецца надзвычай важным для беларускага памежнага ведамства, унікальным па змесце і самым буйным праектам стварэння аб’ектаў тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ў Беларусі, што рэалізуюцца Еўрапейскім саюзам, не толькі ў дачыненні да яго тэхналагічнасці, тэрмінаў будаўніцтва, кошту, але і па яго маштабнасці.

03.JPG

У сваю чаргу, менеджар праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Оўта Хермалахці падкрэсліла: «Дзякуючы гэтай сумеснай працы мы дасягаем такіх межаў, якія добра функцыянуюць. Яны бяспечныя, закрытыя для супрацьпраўнай дзейнасці і адначасова адкрытыя для законапаслухмяных грамадзян. Гэта вельмі важна, таму што мы суседзі – Беларусь і Еўрасаюз і гэтыя межы нас злучаюць, а не адштурхваюць».

06.JPG

Абстаноўка, якая цяпер складваецца на сумеснай працяглай мяжы Беларусі з Еўрапейскім саюзам, пацвярджае неабходнасць і актуальнасць рэалізацыі падобных праектаў па ўмацаванні як нацыянальнай, так і еўрапейскай памежнай бяспекі ў мэтах дзейснага процідзеяння выклікам і пагрозам з боку трансгранічнай злачыннасці. У сувязі з гэтым, забеспячэнне эфектыўнай і своечасовай сувязі паміж падраздзяленнямі мяжы мае першаснае значэнне для прагназавання развіцця сітуацыі, якая складваецца, і прыняцця своечасовых папераджальных мер на кіраўнічым узроўні.

Падчас цырымоніі Ігар Печань ад асобы пагранічнага ведамства выказаў словы шчырай падзякі Еўрапейскаму саюзу за значную дапамогу, якая аказваецца Беларусі ў справе ўмацавання пагранічнай бяспекі. Ён таксама адзначыў, што супрацоўніцтва з Еўрасаюзам па пагранічных пытаннях носіць доўгатэрміновы, комплексны і вельмі плённы характар. Так, у дадзены момант ажыццяўляецца рэалізацыя сумесных праектаў у такіх галінах, як дэмаркацыя беларуска-ўкраінскай мяжы, рэадмісія, павышэнне эфектыўнасці аховы мяжы з Польшчай, навучанне беларускіх пагранічнікаў па пытаннях інтэграванага кіравання мяжой.