16 кастрычніка ў самым цэнтры Брэста, на вуліцы Савецкай, адбылося ўрачыстае адкрыццё чацвёртага сезону фотавыставы "Праекты ў асобах". Экспазіцыя распавядае аб праектах, якія рэалізуюцца пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.
Адзначым, што берасцейцы маглі пазнаёміцца з героямі першага сезона "Праектаў" яшчэ ў 2015 годзе. За гэты час выстава пабывала больш чым у 30 вялікіх і малых гарадах, распавядаючы пра самых розных людзях, якія спрабуюць змяніць жыццё вакол сябе да лепшага. Гэта студэнты, выкладчыкі, навукоўцы, фермеры, дзяржаўныя служачыя, лекары, сацыяльныя работнікі – усяго 58 персанальных гісторый.
Першых гледачоў выставы, а гэта прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, зацікаўленых арганізацый і ведамстваў, вітаў Валерый Тарасаў, намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.
"Ідэя выставы ў тым, каб прадставіць самай шырокай аўдыторыі, колькі важнага і карыснага робіць Еўрапейскі саюз для Беларусі ў самых розных сферах. Гэта і зялёная эканоміка, і развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, культура, турызм, інклюзіўным практыкі, павышэнне патэнцыялу органаў дзяржаўнага кіравання. Хачу адзначыць, што у 2019 годзе Еўрапейскі саюз будзе фінансаваць маштабную праграму па рэсурсаэфектыўнасці. Пілотнымі тэрыторыямі выбраны Брэсцкая і Гродзенская вобласці", – адзначыла на адкрыцці Алена Ракава, каардынатар праектаў аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.
Адзін з прадстаўленых на выставе праектаў – "Падтрымка ініцыятывы "Пагадненне мэраў ў Беларусі", у межах якога Брэсцкім гарвыканкамам рэалізаваная мясцовая ініцыятыва "Укараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў на аб'ектах камунальнай уласнасці". Горад далучыўся да Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі яшчэ ў 2015 годзе і ўзяў на сябе абавязацельствы скараціць выкіды парніковых газаў на 20% да 2020 года. Адна з сфер камунальнай гаспадаркі, дзе можна дасягнуць вялікага скарачэння выкідаў, – кацельні. Падрабязна пра ініцыятыву на адкрыцці распавядаў яе каардынатар Аляксандр Дзелясевіч.
Аляксандра Курыловіч, кіраўнік Брэсцкага мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця, прадставіла праект "Вучыцца, каб дзейнічаць". Галоўная мэта праекта – пашырыць магчымасці дадатковай адукацыі за кошт развіцця рэсурсаў грамадскіх ініцыятыў у рэгіёнах, стварыць сетку НДА і механізм іх узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады.
Выстава будзе працаваць у Брэсце да 28 кастрычніка, наступнае адкрыццё пройдзе ў Гомелі 30 кастрычніка, а пасля ў Магілёве 13 лістапада. Фінальнай кропкай чацвёртага сезону "Праектаў у асобах” стане Віцебск. Тут выстава адкрыецца 27 лістапада.
17.10.2018