Праект Еўрапейскага саюза "Рэгіянальны механізм падтрымкі грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства" (Eastern Partnership Civil Society Facility – Regional Actions) аб'яўляе аб прыёме заявак на ўдзел у анлайн-курсе для арганізацый грамадзянскай супольнасці па сектаральнай падсправаздачнасці ў энергетычным сектары, які быў распрацаваны і праводзіцца ў партнёрстве з DiXi Group і Кіеўскай школай энергетычнай палітыкі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23-га верасня 2020 года.
Для чаго патрэбны гэты курс?
Крыніцы энергіі, якія мы выбіраем і колькасць энергіі, якую мы выкарыстоўваем, уплываюць на нашу планету. Спалучэнне крыніц энергіі, якое выкарыстоўваецца намі, як краінай, як і ўсталёўваюцца намі правілы працы энергарынку вызначаюць нашу будучыню.
Калі вы працуеце ў сферы энергетыкі, то для вас гэта не навіна - як не навіна і тое, што грамадзянскай супольнасці ёсць што сказаць на гэтую тэму. Раз так - далучайцеся да нас, каб больш даведацца аб розных цяжкасцях, з якімі сутыкаецца энергетычная галіна, пра тое, як дамагацца поспеху ў барацьбе за перамены да лепшага і як заставацца ў курсе таго, што кажуць і думаюць пра гэтыя праблемы найважнейшыя гульцы галіны.
Вас турбуюць праблемы аховы навакольнага асяроддзя і змяненняў клімату, але палохае занадта высокі тэхнічны ўзровень дыскусіі аб энергетыцы? Далучайцеся да нашага курсе - і вы атрымаеце тыя асноўныя веды, якія дапамогуць вам у вашай працы. Вы будзеце лепш разбірацца ў тым, як энергетычная галіна ўплывае на вашу экалагічную дзейнасць і як можна дапамагчы ў фарміраванні палітыкі ў сферы захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя.
Для каго гэты курс?
-
Лідэры, менеджэры і іншыя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), уключаючы профільныя прафсаюзы або іншыя галіновыя асацыяцыі, якія працуюць над пытаннямі энергетыкі, змены клімату або абароны навакольнага асяроддзя з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна);
-
Актывісты грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства, якія займаюцца праблемамі энергетыкі, змены клімату і абароны навакольнага асяроддзя.
Што вы атрымаеце, калі пройдзеце гэты курс?
-
Вы даведаецеся, як умацаваць свой інстытуцыянальны патэнцыял і галіновую кампетэнтнасць;
-
Вы лепш зразумееце энергетычны сектар, пытанні змяненне клімату і іншыя актуальныя экалагічныя праблемы з нацыянальнай, рэгіянальнай, еўрапейскай і міжнароднай перспектывы;
-
Вы палепшыце свае навыкі ўдзелу ў палітычным дыялогу, маніторынгу і адвакацыі пазітыўных змен;
-
Вы зможаце лепш вызначаць найбольш важныя вобласці, якія патрабуюць стратэгічных змяненняў у сектарах энергетыкі і пытаннях змены клімату;
-
Вы зможаце падзяліцца сваім вопытам з калегамі з іншых краін Усходняга партнёрства.
Курс дапаможа вам дасягнуць гэтых мэтаў і будзе ўключаць:
- Анлайн-модулі, у якія захочацца "ўключацца";
- Інтэрактыўныя вебінары з трэнерамі і калегамі;
- Мясцовы вопыт краін Усходняга партнёрства і ЕС;
- Прыклады з рэальнага жыцця і кейс-статак з энергетычнага сектара;
- Магчымасці наладжвання прафесійных сувязей у краінах Усходняга партнёрства.
Аб чым вы даведаецеся?
Гэты курс складаецца з чатырох абавязковых модуляў:
-
Модуль 0: Зразумейце сваю ролю
Модуль 0 прадаставіць падрабязны агляд аспектаў, у якіх арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць нарасціць свой інстытуцыянальны патэнцыял, галіновую экспертызу і здольнасць стаць жыццяздольнай і ўплывовай часткай палітычнага дыялога.
-
Модуль 1: Выбірайце свае інструменты з розумам
У модулі 1 мы разгледзім адрозненні паміж кансультацыямі, адвакацыяй і лабіяваннем як асноўнымі інструментамі для прасоўвання пазітыўных змен у грамадстве, прымаючы пад увагу асаблівасці рэгіёну Усходняга партнёрства. Модуль таксама змяшчае глыбокае апусканне ў тры аспекты дзейнасці грамадзянскай супольнасці: дыялог з урадам, з прыватным сектарам і з нацыянальнымі рэгулятарнымі органамі. Усе напрамкі будуць разгледжаны на канкрэтных рэальных прыкладах.
-
Модуль 2: Вывучыце энергетычны сектар
Модуль 2 прапануе багаты і структураваны агляд асноўных слупоў энергетычнага сектара - палітыкі, заканадаўства, дызайну рынку і пытанняў ўстойлівага развіцця. Модуль 2 пазнаёміць вас з асновамі пераходу да чыстай і ўстойлівай энергіі, у цэнтры ўвагі якой знаходзяцца правы і інтарэсы спажыўцоў энергетычных паслуг, і нацэленай на забеспячэнне энергетычнай бяспекі і ліквідацыю непразрыстых і маніпулятыўных практык.
-
Экспертныя вебінары: Вывучыце рэальныя прыклады з краін рэгіёну Усходняга партнёрства
Нарэшце, Модуль 3 аб'яднае ўсе папярэднія матэрыялы ў рамках інтэрактыўных вебінараў з мясцовымі экспертамі-практыкамі з кожнай з краін Усходняга партнёрства. Акрамя прадастаўлення канкрэтнай інфармацыі аб нацыянальных энергетычных сістэмах і сітуацыі, вебінары дазволяць ўдзельнікам прымяніць свае нядаўна набытыя веды для вызначэння патрэбаў, магчымасцяў і стратэгіі адвакацыі і дыялогу ў дачыненні да публічнай палітыкі на энергетычных рынках канкрэтных краін Усходняга партнёрства.
Даты правядзення курсу
Плануецца, што курс пачнецца 19-га кастрычніка 2020 года і завершыцца 23-га снежня 2020 года (калі павінны быць выкананы фінальныя заданні). Працягласць курса складае 10 тыдняў, а чаканая тыднёвая вучэбная нагрузка - прыблізна 4 гадзіны (для абавязковых матэрыялаў).
-
Курс пачнецца 19-га кастрычніка з Уступнага вебінара і запуску Модуля 0: Зразумейце сваю ролю.
-
З 26-га кастрычніка па 8-га лістапада ўдзельнікам і удзельніцам будзе даступны Модуль 1: Выбірайце свае інструменты з розумам, і група павінна будзе азнаёміцца з матэрыяламі і прайсці модуль за гэты час.
-
Модуль 2: Вывучыце энергетычны сектар будзе даступны для ўдзельнікаў і ўдзельніц з 9-га лістапада па 22-га лістапада, і група павінна будзе азнаёміцца з матэрыяламі і прайсці модуль за гэты час.
-
Модуль 3 (Вебінары): Вывучыце рэальныя прыклады з краін рэгіёну Усходняга партнёрства будзе арганізаваны ў форме інтэрактыўных вебінараў з практыкуючымі лакальнымі экспертамі з кожнай краіны Усходняга партнёрства і працягнецца з 23-га лістапада на працягу 4 тыдняў.
-
Завяршэнне курса, а таксама крайні тэрмін падачы фінальнага задання, запланаваны на 23-га снежня.
Калі ласка, пераканайцеся, што вы даступныя для ўсіх гэтых мерапрыемстваў! Звяртаем вашу ўвагу, што названыя даты могуць нязначна змяніцца.
Як падаць заяўку?
Каб падаць заяўку, запоўніце гэтую рэгістрацыйную форму да 23 верасня 2020 года. Ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на аснове іх вопыту і матывацыі для ўдзелу ў курсе. Звярніце ўвагу: апавяшчэння будуць накіроўвацца толькі ўдзельнікам, якія прайшлі папярэдні адбор!
Крыніца навіны