image2 20.11.2019

Аб’ява аб прыёме заявак на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме 2020 года для грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства

Аб’яўлены новы набор заявак на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме 2020 года для грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства! Калі Вы – малады актывіст грамадзянскай супольнасці з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы ці Украіны, у Вас ёсць новыя ідэі аб тым, як можна палепшыць вашу супольнасць або краіну, і Вы шукаеце новыя магчымасці для ўдасканалення сваіх лідарскіх навыкаў – не згубіце гэтую магчымасць і падайце заяўку да 13 студзеня 2020 года (да 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе).

Гэта Ваш апошні шанец падаць заяўку на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме ў яе актуальным фармаце: не згубіце гэтую магчымасць! 20 стыпендыятаў будуць адабраныя для Праграмы-2020.

Стыпендыяты маюць унікальную магчымасць узяць удзел у навучальных і іншых мерапрыемствах па нарошчванні патэнцыялу, а таксама рэалізаваць індывідуальныя праекты на суму да 5 тысяч еўра. Акрамя гэтага, стыпендыяты становяцца часткай міжнароднай сеткі аднадумцаў і атрымліваюць магчымасць наведваць розныя сустрэчы на высокім узроўні, а таксама ўзаемадзейнічаць з кіруючымі работнікамі ў сваіх краінах, а таксама ў арганізацыях ЕС.

Стыпендыяльная праграма прапануе падтрымку для шырокага спектру дзейнасці:

• Даследаванні або маніторынг аказання дзяржаўных паслуг на нацыянальным узроўні і (або) узроўні супольнасці;
• Распрацоўка праграмных дакументаў і рэкамендацый для асоб, якія прымаюць рашэнні;
• Падтрымка схем настаўніцтва і суправаджэння ў рамках навучання на працоўным месцы ў мэтах павышэння навыкаў, якія могуць перадавацца іншым сябрам арганізацыі;
• Інфармацыйна-прапагандысцкія кампаніі па грамадска-значных пытаннях;
• Прывядзенне дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці да больш дакладнай адпаведнасці патрэбам грамадзян;
• Распрацоўка новых рашэнняў для электроннай празрыстасці і электроннага ўдзелу;
• Аб’яднанне грамадзянскай супольнасці і ўладаў для распрацоўкі агульных рашэнняў;
• Умацаванне патэнцыялу арганізацый па правядзенні эфектыўнай дзейнасці;
• Супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, уключаючы прафсаюзы і прафесійныя асацыяцыі, па пытаннях, што ўяўляюць агульны інтарэс;
• Іншыя напрамкі дзейнасці, актуальныя для супольнасцей стыпендыятаў.

Пры гэтым у 2020 годзе перавагу атрымаюць заяўнікі, якія маюць намер выконваць наглядную функцыю, забяспечваючы:

• кантроль за зонай адказнасці ўрада і інстытутаў: маніторынг выканання нацыянальных і міжнародных абавязацельстваў і інфармаванне супольнасцей, грамадзян і іншых зацікаўленых бакоў (напрыклад, маніторынг парушэння грамадзянскіх правоў і правоў чалавека, захавання працоўных і сацыяльных правоў, якасці дзяржаўных паслуг, і г.д.);

• удзел у маніторынгу планавання і (або) расходавання дзяржаўных бюджэтаў або актыўны ўдзел у вызначэнні бюджэтных прыярытэтаў на мясцовым або нацыянальным узроўні.

У цяперашні час сетка стыпендыятаў уключае 60 маладых людзей з шасці краін Усходняга партнёрства. Іх дзейнасць у рамках Стыпендыяльнай праграмы ахоплівае шэраг прыярытэтных кірункаў у інтарэсах мясцовых супольнасцей: праца з моладдзю, развіццё лідарскіх якасцей, антыкарупцыйная дзейнасць, нарошчванне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці, распрацоўка праграмных дакументаў, навучальных матэрыялаў і электронных дакументаў для павышэння якасці кіравання і многае іншае.

Каб даведацца, хто з’яўляецца нашымі стыпендыятамі ў цяперашні час і чым яны займаюцца, наведайце старонку стыпендыятаў.

Праз гэтую Стыпендыяльную праграму ЕС інвестуе ў развіццё маладых грамадзянскіх актывістаў або асоб з высокай грамадзянскай і сацыяльнай адказнасцю ў рэгіёне, якія выказваюць зацікаўленасць і здольныя выступаць у якасці лідараў у сваіх краінах. Развіццё патэнцыялу і лідарскіх навыкаў будучых лідараў грамадзянскай супольнасці з’яўляецца адным з абавязацельстваў, прынятых Еўрапейскім саюзам у яго «Палітыцы дасягнення 20 вынікаў к 2020 году: ключавыя прыярытэты і адчувальныя вынікі».

Стыпендыяльныя праграмы для грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства з’яўляюцца неад’емнай часткай праекта Еўрапейскага саюза «Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства – рэгіянальныя намаганні».

Калі ў Вас з’явілася жаданне падаць заяўку, уважліва пазнаёмцеся з «Кіраўніцтвам па Стыпендыяльнай праграме 2020 года», запоўніце бланк анлайн-заяўкі або накіруйце Вашую заяўку (Бланк заяўкі на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме 2020 года) на нашу электронную пошту fellowships@eapcivilsociety.eu да 13 студзеня 2020 года (да 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе). Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што мы аддаем перавагу атрымліваць заяўкі ў рэжыме анлайн.

Далейшыя дзеянні:

• Даведайцеся больш пра Стыпендыяльную праграму ў нашай публікацыі «Кароткая даведка аб Стыпендыяльнай праграме»;

• Уважліва пазнаёмцеся з «Кіраўніцтвам па Стыпендыяльнай праграме 2020 года»;

• Азнаёмцеся з «10 рэкамендацыямі ад стыпендыятаў 2017, 2018 і 2019 гадоў»;

• Пазнаёмцеся з папярэднімі праектамі нашых стыпендыятаў;

• Распрацуйце Ваш праект і разлічыце яго бюджэт. Загрузіце «Дадатак «C» – Бюджэт праекта»;

• Паўдзельнічайце ў нашых вебінарах у снежні і студзені (больш падрабязную інфармацыю гл. у раскладзе ніжэй).

Падайце заяўку да 13 студзеня 2020 года (да 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе), запоўніўшы бланк анлайн-заяўкі або накіраваўшы нам запоўнены бланк (Бланк заяўкі на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме 2020 года) па электроннай пошце fellowships@eapcivilsociety.eu.

Апошні тэрмін падачы заявак – панядзелак, 13 студзеня 2019 года, 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

Графік працы з заяўкамі:

18 лістапада 2019 года – Аб'ява ад прыёме заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме 2020 года

12 снежня 2019 года – Вебінар у рэжыме рэальнага часу «як складаць паспяховыя заяўкі»

8 студзеня 2020 года – Апошні тэрмін для падачы запытаў аб удакладненнях

9 студзеня 2020 года – Вебінар у рэжыме рэальнага часу «сесія пытанняў і адказаў»

13 студзеня 2020 года – Апошні тэрмін для падачы заявак

люты 2020 года – Тыя, хто ўвайшоў у кароткі спіс, апавяшчаюцца і запрашаюцца на сумоўе

сакавік 2020 года – Усе заяўнікі інфармуюцца аб выніках адбору

красавік – верасень 2020 года – Этап рэалізацыі праектаў

У выпадку ўзнікнення якіх-небудзь пытанняў адносна Вашай заяўкі звяртайцеся на адрас: fellowships@eapcivilsociety.eu