Еўрапейскі саюз абвясціў конкурс праектных прапаноў, каб выбраць 12 стратэгічных партнёраў для сумеснай работы з ЕС па павелічэнні ролі грамадзянскай супольнасці ў якасці суб’ектаў кіравання ў краінах Усходняга суседства. Праца будзе праводзіцца ў рамках краінавых або рэгіянальных мерапрыемстваў.
Агульная арыенціровачная сума, якая вылучаецца ў рамках гэтага конкурсу, складае 5 000 000 еўра.
Прапановы павінны быць прадстаўленыя да 5 верасня.
27 чэрвеня ЕС арганізуе інфармацыйную сесію, прысвечаную гэтаму конкурсу, у фармаце вебінара. Арганізацыі, зацікаўленыя ва ўдзеле ў вебінары, павінны адправіць электронны ліст да 24 чэрвеня на адрас capacitybuilding@eapcivilsociety.eu.
З Кіраўніцтвам для заяўнікаў можна пазнаёміцца на сайце DG DEVCO.
Даведацца больш
Абвестка пра магчымасць
