image2 20.06.2019

Конкурс праектных прапаноў: Магчымасць працаваць над прасоўваннем грамадзянскай супольнасці як суб’ектаў кіравання ва Усходнім суседстве

Еўрапейскі саюз абвясціў конкурс праектных прапаноў, каб выбраць 12 стратэгічных партнёраў для сумеснай работы з ЕС па павелічэнні ролі грамадзянскай супольнасці ў якасці суб’ектаў кіравання ў краінах Усходняга суседства. Праца будзе праводзіцца ў рамках краінавых або рэгіянальных мерапрыемстваў.

Агульная арыенціровачная сума, якая вылучаецца ў рамках гэтага конкурсу, складае 5 000 000 еўра.

Прапановы павінны быць прадстаўленыя да 5 верасня.

27 чэрвеня ЕС арганізуе інфармацыйную сесію, прысвечаную гэтаму конкурсу, у фармаце вебінара. Арганізацыі, зацікаўленыя ва ўдзеле ў вебінары, павінны адправіць электронны ліст да 24 чэрвеня на адрас capacitybuilding@eapcivilsociety.eu.

З Кіраўніцтвам для заяўнікаў можна пазнаёміцца на сайце DG DEVCO.

Даведацца больш

Абвестка пра магчымасць