У межах праекта ”Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусь“, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Браслаўскім райвыканкам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў, у Браславе праходзіць Тыдзень энергаэфектыўнасці.
У горадзе ладзяцца тэматычныя мерапрыемствы рознага ўзроўню: ад сустрэч са спецыялістамі да агульнаадукацыйных мерапрыемстваў для насельніцтва. Вялікі блок праграмы звязаны з дзейнасцю ва ўстановах адукацыі, дзе праводзяцца тэматычныя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы і гульні.
Некалькі дзён са школьнікамі правялі супрацоўнікі энергетычнай праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Буронкін і Уладзімір Рак. Спецыялісты ўдзельнічалі ў адкрытых уроках ў Браслаўскай гімназіі, сярэдняй школе №1, а таксама праводзілі інтэлектуальную гульню для каманд розных школ раёна.
Як адзначыў Дзмітрый Бурёнкин, у гэтым праекце адных з асноўных кампанентаў звязаны акурат з інфармаваннем розных груп насельніцтва. Як толькі людзі зразумеюць, як менавіта яны ўплываюць на дасягненне рэгіёнам кліматычнай нейтральнасці, пераўтварэнні пачнуцца значна раней.