image2 05.12.2019

Камісар Варгейі абмяркоўвае будучыню Усходняга партнёрства з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці

Камісар па пытаннях палітыкі суседства і пашырэння Олівер Варгейі прымае сёння ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць у Бруселі, –"УП для ЕС: аб'яднанне намаганняў для ўзаемавыгаднага партнёрства".

Форум збірае больш за 200 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны і Еўрапейскага саюза для абмеркавання стратэгій і магчымасцей умацавання партнёрскіх сувязей паміж ЕС і ўрадамі, а таксама супольнасцямі шасці краін.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў Форуму, камісар Варгейі сказаў: "Моцная грамадзянская супольнасць з'яўляецца ключавой рухальнай сілай для ўмацавання дэмакратыі, падсправаздачнасці дзяржаўных органаў, прасоўвання правоў чалавека і ўстойлівасці. Форум грамадзянскай супольнасці і прадстаўленыя вамі арганізацыі будуць граць ключавую ролю ў фарміраванні будучага паспяховага Усходняга партнёрства на працягу тэрміну дзеяння майго мандата".

P041825-740268.jpg

11-я штогадовая асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая праходзіць з 4 па 6 снежня, накіравана на патэнцыял тэхналагічных і лічбавых рашэнняў для правядзення рэформаў у галіне вяршэнства права і кіравання. Сярод удзельнікаў дыскусіі – актывісты грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікі ўрадаў краін Усходняга партнёрства, а таксама афіцыйныя прадстаўнікі ЕС. Ілюстрацыі даступныя па спасылцы

P041825-94024.jpg