image2 03.01.2019

Конкурс на падтрымку дзейнасці на роварную тэматыку

Беларускія некамерцыйныя арганізацыі (дзяржаўныя і няўрадавыя) могуць далучыцца да буйнога міжнароднага роварнага праекту «Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» і атрымаць падтрымку да 15 тысяч еўра (у выглядзе абсталявання, матэрыялаў, аплаты паслуг і інш.) На рэалізацыю сваёй дзейнасці, звязанай з веласіпеднай тэматыкай.

Цэнтр экалагічных рашэнняў і Мінскае роварнае таварыства запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на выкананне дзейнасці ў рамках праекта, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Падаць заяўку на ўдзел можна да 16 студзеня 2019 года ўключна.

Мерапрыемствы, апісаныя ў заяўцы, могуць быць праведзены ў перыяд з 1 красавіка 2019 года да 31 жніўня 2019 года.

Максімальная сума фінансавання: 5000 еўра для заявак з адным відам дзейнасці, 15000 еўра для заявак з некалькімі відамі дзейнасці.

Па выніках конкурсу будуць падтрыманы наступныя віды дзейнасці:

- Удасканаленне роварнай інфраструктуры на мясцовым узроўні (ўстаноўка велагаражоў, велапарковак, стацыянарных экспрэс-станцый па самастойным рамонце ровараў, добраўпарадкаванне велапераездаў і веласцежак, аснашчэнне арганізацый роварамі).

- Распрацоўка роварных турыстычных маршрутаў у сельскай мясцовасці або гарадскіх раёнах (маркіроўка і ўладкаванне новых роварных турыстычных маршрутаў, акультурванне існуючых роварных турыстычных маршрутаў, друк і распаўсюджванне турыстычных карт, размяшчэнне інфармацыйных стэндаў).

- Асветніцкая работа па прасоўванні бяспечнага веласіпеднага руху сярод грамадскасці (школа кіравання ровараў, выраб адукацыйных матэрыялаў, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы).

Вынікі адбору носяць папярэдні характар, могуць быць адкарэктаваныя арганізатарамі зыходзячы з прыярытэтаў праекта і заявак, якія паступілі. Адабраныя заяўкі могуць быць прафінансаваныя цалкам альбо часткова на меркаванне арганізатараў конкурсу.

Мэта конкурсу: падтрымаць развіццё роварнай інфраструктуры і роварнага руху ў розных рэгіёнах Беларусі.

Арганізацыі-удзельніцы конкурсу абавязкова павінны быць афіцыйна зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі. Гэта могуць быць няўрадавыя некамерцыйныя арганізацыі (грамадскія аб'яднанні, спажывецкія кааператывы, спажывецкія саюзы, фонды, установы, аб'яднаннi юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў), а таксама дзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі (установы адукацыі, установы фізкультуры і спорту, дзіцячыя дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы і іншыя арганізацыі, якія займаюцца адукацыяй дзяцей і дарослых; установы культуры, бібліятэкі, сельскія/ пасялковыя саветы, гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты).

Заяўка можа быць пададзена у папяровым або электронным выглядзе. У папяровым выглядзе дакументы накіроўваюцца на адрас пр-т Машэрава, 9, оф. 317, Мінск, 220029, Рэспубліка Беларусь. Адсканаваныя дакументы ў электронным выглядзе накіроўваюцца на e-mail: bike@ecoidea.by.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе вы можаце азнаёміцца ў Палажэнні.

Інструкцыя да падрыхтоўкі заяўкі на конкурс даступная па спасылцы.

Форма для складання бюджэту тут.

Конкурс заявак на выкананне дзейнасці роварнай тэматыкі праходзіць у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Мінскае роварнае таварыства».

Па пытаннях правядзення конкурсу можна звяртацца да каардынатара праекта «Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» Дар'і Чумаковай па тэлефонах +375 17 243 40 70, +375 29 6928875 або па электроннай пошце chumakova@ecoidea.by.