image2 12.10.2017

Канферэнцыя KEF-2017 "Падмуркі будучыні” пройдзе 2-3 лістапада 2017 года

Кастрычніцкі эканамічны форум “Падмуркі будучыні” пройдзе ў Мінску 2-3 лістапада 2017 года ў Dipservice Hall. Канферэнцыя KEF-2107 накіравана на пошук рашэнняў, якія дапамогуць закласці асновы будучыні краіны і скараціць разрыў паміж палітыкай і практыкай.

У першы дзень канферэнцыі плануецца абмеркаваць глабальны кантэкст: тэндэнцыі ў сусветнай эканоміцы, змены каштоўнасцяў і іх уплыў на палітыку, а таксама перспектывы Расіі як найбольш важнага суседа і эканамічнага партнёра Беларусі.

У другі дзень канферэнцыі пройдуць дыскусіі пра напрамкі дзвюх фундаментальных рэформаў: прававой і адукацыйнай. Беларуская прававая сістэма адпавядала ранейшай эканамічнай мадэлі краіны, але зараз патрабуецца яе перагляд з улікам тых змен, якія ўжо адбыліся, і тых, якія яшчэ маюць адбыцца. Што тычыцца адукацыйнай рэформы, то KEF-2017 засяроджваецца на сярэдняй адукацыі, якая рыхтуе дзяцей да навучання на працягу ўсяго жыцця ў грамадстве, заснаваным на ведах.

Падвядзе вынікі канферэнцыі дыскусійная панэль пра “Мінскі кансэнсус” - спробу пераасэнсаваць з улікам сучасных глабальных выклікаў падыходы і прынцыпы існуючых “кансэнсусаў” (Вашынгтонскага, Пекінскага, пост-Вашынгтонскага і інш.) у краіне, якая спрабуе прымірыць у сваёй мадэлі развіцця розныя ідэалогіі, не ставячы пад сумнеў каштоўнасць нацыянальнага суверэнітэту.

Сярод спікераў канферэнцыі:

• Д-р Чжу Нін, прафесар Шанхайскага пашыранага інстытута фінансаў і выкладчык Міжнароднага цэнтра фінансаў Ельскага універсітэта

• Д-р Наталля Зубарэвіч, прафесар МДУ ім. М.В. Ламаносава, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сацыяльнай палітыкі НДУ «Вышэйшая школа эканомікі», галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сацыяльнага аналізу і прагназавання РАНГіДС

• Д-р Сяргей Глазьеў, дарадца Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай Акадэміі Навук

• Д-р Біргіт Грундман, адвакат, былы дзяржсакратар Федэральнага міністэрства юстыцыі Германіі

• Д-р Артур Радзівіл, дырэктар па краінавай эканоміцы і палітыцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, былы намеснік міністра фінансаў Польшчы


Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам