Канферэнцыя, прысвечаная тэме гарадской мабільнасці, пройдзе ў Мінску 24 сакавіка. Больш за 20 спікераў з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны і Швецыі збяруцца для абмену вопытам і абмеркаванню планаў і магчымасцяў па ўстойліваму развіццю рэгіёнаў Беларусі. Канферэнцыя ладзіцца ў межах праекта “Ад энэргаэфектыўнасці да гарадской мабільнасці”, які рэалізуюць у Полацку фонд “Інтэракцыя” і Полацкі раённы выканаўчы камітэт. Уваход свабодны, па рэгістрацыі. Праграма даступна па спасылцы.
У сувязі з ростам аўтамабілізацыі насельніцтва тэма ўстойлівай мабільнасці набывае ўсё большую актуальнасць. Аб’ём аўтамабільнага трафіка расце, што негатыўна ўплывае на экалогію, зніжае ўзровень бяспекі пражывання ў гарадах. У той жа час папулярным сродках перамяшчэння па горадзе становіцца ровар. Як знайсці месца для ўсіх удзіельнікаў дарожнага руху? Як пазбавіць беларускія гарады ад пробак і затораў і вярнуць прывабасць грамадскага транспарту? Як укараніць “разумныя” рашэнні ў гарадах? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні будуць шукаць удзельнікі дыскусій.
Падчас канферэнцыі будуць прадстаўлены рэкамендацыі па паляпшэнні мабільнасці гарадоў Беларусі. Парады распрацоўвалі эксперты ў сферы транспарту, аховы навакольнага асяроддзя і інш. Яны прааналізавалі сітуацыю ў беларускіх гарадах і ўзялі за аснову міжнародны вопыт.
Лепшымі практыкамі і інавацыйнымі рашэннямі падзеляцца запрошаныя замежныя эксперты. У Мінск прыедзе каардынатар Плана ўстойлівай гарадской мабільнасці Вільнюса (Літва) Крысціна Гаучэ, старэйшы выкладчык кафедры “Транспарт і дарогі” Лундскага ўніверсітэту Аляксей Лаўрэшын, эксперты з Вінніцы (Украіна) і Масквы (Расія).
Канферэнцыя адрасавана гарадскім кіраўнікам, прадстаўнікам праектных інстытутаў, спецыялістам у галіне траспарту, бяспекі і ўсім, хто цікавіцца тэмай устойлівага развіцця гарадоў.