Камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Олівер Вархеі сказаў: "Гэта вельмі цяжкія часы не толькі для ЕС, але і для нашых краін-партнёраў, такіх як Беларусь. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб змякчыць уплыў успышкі каранавірусу на жыццё і дабрабыт людзей. Сфармаваны сёння пакет – гэта адказ як на непасрэдныя патрэбы сістэм аховы здароўя, так і на больш доўгатэрміновыя патрэбы самых уразлівых слаёў грамадства і малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца асновай эканомік шасці краін-партнёраў".
Адказ на непасрэдныя патрэбы:
- Падтрымка сістэмы аховы здароўя Беларусі. Па просьбе краін-партнёраў, у тым ліку і Беларусі, Камісія дапаможа ў задавальненні іх непасрэдных патрэб шляхам падтрымкі з пастаўкамі медыцынскіх прылад і асабістага абсталявання, у тым ліку апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, лабараторных камплектаў, масак, ахоўных акуляраў, халатаў і ахоўных касцюмаў. Еўрапейская камісія супрацоўнічае з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і выдзяляе 30 млн еўра, каб гэтыя неабходныя матэрыялы былі сумесна закуплены і эфектыўна размеркаваны ў межах сістэм аховы здароўя шасці краін-партнёраў у бліжэйшыя тыдні. Акрамя таго, сродкі будуць накіраваны на падтрымку нацыянальных органаў аховы здароўя ў падрыхтоўцы медыцынскіх і лабараторных супрацоўнікаў і правядзенні мер па павышэнні ўзроўню інфармаванасці шырокіх слаёў насельніцтва. Гэтыя меры будуць дадаткова дапаўняцца пастаянным супрацоўніцтвам паміж ЕС, ААН і Беларускім Чырвоным Крыжам.
- Падтрымка людзей, якія найбольш пацярпелі ад крызісу, разам з грамадзянскімі партнёрамі. ЕС прадаставіў больш за 11,3 млн еўра ў выглядзе невялікіх грантаў арганізацыям грамадзянскай супольнасці па ўсім рэгіёне. Гэтыя сродкі ўжо выкарыстоўваюцца для задавальнення непасрэдных патрэб у рамках дзеючага рэгіянальнага Механізму хуткага рэагавання, такіх як патрэба мясцовых школ у дапамозе з арганізацыяй дыстанцыйнага навучання. Да лета ў межах гэтага пакета мер Камісія распачне рэалізацыю Праграмы салідарнасці Усходняга партнёрства, якая будзе накіравана на падтрымку найбольш пацярпелых катэгорый насельніцтва шляхам дапамогі грамадзянскай супольнасці і асабліва шляхам выдзялення субгрантаў меншым мясцовым арганізацыям.
Падтрымка эканомікі Беларусі, асабліва малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП):
Еўрапейскі саюз шчыльна супрацоўнічае з Міжнароднымі фінансавымі інстытутамі і адпаведнымі фінансавымі арганізацыямі з краін-членаў ЕС, такімі як TEAM EUROPE, забяспечваючы скаардынаванасць еўрапейскіх дзеянняў ў інтарэсах рэальнага сектара эканомікі, у тым ліку МСП, праз:
- Запуск новай рэгіянальнай праграмы падтрымкі ў памеры 100 млн еўра для МСП, у тым ліку самазанятых асоб і іншых, якая забяспечвала б ім лёгкі доступ да крэдытных рэсурсаў і дапамагала б ім пашыраць свой бізнес пасля крызісу.
- Крокі па садзейнічанні, спрашчэнні, паскарэнні і ўмацаванні ў дачыненні да існуючых крэдытных ліній і грантаў для МСП ў мясцовай валюце на суму 200 мільёнаў еўра, у тым ліку ў рамках ініцыятывы EU4Business;
- акрамя таго, ва ўмовах цяперашняга крызісу ЕС мабілізаваў свой асноўны інструмент змяншэння рызыкі ў аб’ёме 500 млн еўра – Еўрапейскі фонд устойлівага развіцця. Гэта мера хутка забяспечыць неабходныя ліквідныя сродкі і можа быць тэрмінова прыменена партнёрскімі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі для спрашчэння ўмоў для выдзялення ліквідных сродкаў ў рэгіёне суседства ЕС, у тым ліку праз прадастаўленне абаротнага капіталу, фінансаванне гандлю альбо мараторый на абслугоўванне запазычанасці.
Еўрапейскі саюз таксама гатовы аказаць дапамогу Беларусі па лініі TAIEX – інструменту супрацоўніцтва па прынцыпе peer-to-peer (роўны для роўнага), выкарыстоўваючы экспертны патэнцыял дзяржаў-членаў ЕС, вопыт і прыклады належнай практыкі па ацэнцы схемы гатоўнасці для рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і сістэм аховы здароўя.
Успышка COVID-19 паскорыла распаўсюджванне міфаў і дэзінфармацыі вакол сітуацыі з каранавірусам – з розных крыніц як у межах, так і за межамі Еўрапейскага саюза. Даведайцеся больш са справаздачы пра дэзінфармацыю пра каранавірус.
Каб атрымаць інфармацыю пра высілкі Еўрапейскага саюза па каардынацыі агульных еўрапейскіх намаганняў у адказ на ўспышку COVID-19, націсніце тут.
Глядзіце таксама:
Каранавірус: Еўрапейскі Саюз падтрымлівае сваіх усходніх партнёраў (ангельская версія)
Адказ ЕС на пандэмію каранавірусу ў краінах Усходняга партнёрства