image2 21.03.2018

Трансгранічная спадчына будзе тэмай канферэнцыі па супрацоўніцтве паміж Беларуссю, Польшчай і Украінай

Трансгранічная спадчына як аснова польска-беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва будзе ў цэнтры ўвагі навуковай канферэнцыі, якая пройдзе 14-16 лістапада 2018 года ў польскім горадзе Ярослаў.

Мерапрыемства арганізоўваецца праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020", якая падтрымліваецца ЕС, у супрацоўніцтве з некалькімі навучальнымі ўстановамі з трох краін.

Канферэнцыя будзе прысвечана тром асноўным тэмам: захаванне прыроднай спадчыны ў краінах-удзельніцах праграмы, прасоўванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны і спадчына як магчымасць для ўзаемнага развіцця.

Заяўкі прымаюцца да 30 сакавіка. Патэнцыйныя ўдзельнікі, якія хацелі б выступіць на канферэнцыі, павінны паслаць назву і реферат навуковага артыкула, які яны хацелі б прадставіць. Мерапрыемства пройдзе ў Дзяржаўнай вышэйшай тэхніка-эканамічнай школе горада Ярослаў. Больш падрабязную інфармацыю аб крытэрыях прымальнасці і правілах падачы заявак можна знайсці па спасылцы ніжэй.

Даведацца больш:

аб'ява канферэнцыі