Больш за 170 настаўнікаў і школьнікаў з Пінскага (Беларусь) і Любешоўскага (Украіна) раёнаў сталі ўдзельнікамі трансгранічнага летняга лагера. Ён прайшоў з 16 па 22 жніўня 2018 гадоў ў вёсцы Калавуравічы. Настаўнікі і школьнікі вучыліся сачыць за станам малых рэк, сартаваць смецце, працаваць з другасных матэрыяламі і ня толькі.
Праграма летніка была насычанай. Запрошаныя эксперты правялі для ўдзельнікаў лагера 64 майстар-класы, на якіх навучылі іх рабіць хімічны аналіз вады, працаваць з смеццем, рабіць домікі для птушак, якія жывуць на берагах рэк. У канцы лагера кожная каманда распрацавала свой экагорад - месца, дзе вырашаны тыя ці іншыя экалагічныя праблемы.
Расказвае Саламія Мусірыўская, вучаніца Дзеравоцкага ліцэя (Украіна)
Я лічу, што важна сачыць за малымі рэкамі, таму што ад іх залежыць і наш стан. Я жыву ў вёсцы Дзеравок, дзе працякае рака Карастынка - прыток Прыпяці. На майстар-класах я навучылася шматлікім карысным навыкам, якія буду выкарыстоўваць падчас кампаніяў па маніторынгу і ачыстцы берагоў у нашым экалагічным пасце. Зараз я ўмею рабіць хімічны аналіз вады, сартаваць смецце і выкарыстоўваць другасныя матэрыялы.
Школьнікі і настаўнікі з лагера стануць удзельнікамі грамадскіх экалагічных пастоў у сваіх населеных пунктах. Усяго з'явяцца па 10 пастоў на Піншчыне і Любешоўскім раёнах адпаведна. Удзельнікі будуць сачыць за станам малых рэк Прыпяці, якія працякаюць у іх населеных пунктах і ладзіць кампаніі па ачыстцы берагоў.
Распавядае Каця Прыгодзіч, вучаніца Бобрыкаўскай школы (Беларусь)
У лагер я прыехала з вёсцы Бобрык, дзе працякае аднайменны прыток Прыпяці. Мне вельмі спадабалася рабіць экогорад і распрацоўваць ідэі, як вырашаць у ім экалагічныя праблемы. А падчас майстар-класаў па хімічнаму аналізу вады я даведалася, што важна сачыць не толькі за станам рэк, але і калодзежаў. Вада з калодзежаў можа ўтрымліваць небяспечныя рэчывы, а мы ж яе п'ем.
Распавядае Людміла Саўчук, выкладчык Любешоўскага ліцэя (Украіна)
Прызнацца, мы хваляваліся, калі ехалі ў лагер. Усё ж такі тут сабралася шмат падлеткаў з дзвюх краін. У выніку, усё прайшло выдатна і мы пераканаліся, што для дружбы і супрацоўніцтва няма межаў. Як настаўнікі, адсюль мы вынеслі шмат цікавых методык, якія будзем выкарыстоўваць на ўроках. Я веру, што ўдзельнікі лагера будуць распаўсюджваць ідэі захавання навакольнага асяроддзя і малых рэк сярод сваіх аднагодкаў.
Лагер завяршыўся Фестывалем малых рэк у вёсцы Пінкавічы 22 жніўня.
Акрамя ўдзельнікаў лагера, ён сабраў жыхароў Пінска і Пінскага раёна. Падчас эка-свята госці маглі стварыць арт-інсталяцыю разам з вулічным мастаком Bazinato, зрабіць эка-ўпрыгожванні, даслаць паштоўку па "зялёнай" пошце і паслухаць беларускія і ўкраінскія музычныя гурты. На фэсце выступілі RSP (BY), Recha (BY), Vibeclub (BY), Явар І Каліна (BY), Kolir (UA), One Light Inside (UA).
Лагер і фестываль прайшлі ў рамках праекта "Трансгранічныя водныя інспектары". Ён сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства Беларусь - Украіна.
Змест дадзенай публікацыі з'яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонду садзейнічання міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя" і ніякім чынам не можа адлюстроўваць афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага саюза.
30.08.2018