image2 20.03.2020

Падоўжана: Конкурс праектных прапаноў "Мясцовыя ўлады: Партнёрства для ўстойлівасці гарадоў 2020"

Апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў перанесены на 14 красавіка 2020 года.

Мэтай праграмы з'яўляецца садзейнічанне комплекснаму гарадскому развіццю праз партнёрскія адносіны, усталяваныя паміж мясцовымі ўладамі краін-членаў ЕС і краін-партнёраў. Праграма заклікана ўмацаваць сістэму гарадскога кіравання, забяспечваючы ў той жа час сацыяльную адкрытасць гарадоў, павялічваючы іх устойлівасць, спрыяючы іх азеляненню і павышаючы ўзровень іх дабрабыту і інавацыйнага развіцця.

Інструкцыі для ўдзелу ў конкурсе вы можаце знайсці на сайце EuropeAid.