Стыпендыяльная праграма сярэдняй адукацыі 2019-2020 гг. Еўрапейскай школы Усходняга Партнёрства
Дыплом "Міжнароднага бакалаўрыята" са спецыялізацыяй у галіне еўрапеістыкі ў "Новай школе" ў Тбілісі (Грузія)
Аб'яўляецца пачатак прыёму заяваў ад навучэнцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдовы і Украіны
Што з'яўляецца мэтай стыпендыяльнай праграмы Еўрапейскай школы Усходняга Партнёрства?
Дадзеная стыпендыяльная праграма, фінансаваная Еўрапейскім саюзам, дазваляе навучэнцам атрымаць міжнародна прызнаны дыплом высокай якасці і такім чынам адкрывае для моладзі з краін Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны – выключныя магчымасці ў сферы адукацыі. Мэтай праграмы таксама з'яўляецца садзейнічанне міжрэгіянальнаму абмену сярод студэнтаў у гэтых краінах.
Што ўяўляе сабой дыпломная праграма "Міжнароднага бакалаўрыята" са спецыялізацыяй у галіне еўрапеістыкі?
Дыпломная праграма "Міжнароднага бакалаўрыята" прапануе комплексны і інтэнсіўны двухгадовы акадэмічны курс з унікальнай магчымасцю спецыялізацыі па еўрапейскай праблематыцы. Пад кіраўніцтвам і пры падтрымцы Генеральнага сакратарыята еўрапейскіх школ курсы гуманітарных навук, моў і літаратуры, мастацтваў і гісторыі прыведзены ў адпаведнасць з курсамі "Еўрапейскага бакалаўрыята" і дапоўнены ярка выражаным еўрапейскім зместам. У працэсе навучання, пры напісанні эсэ і іншых відах адукацыйнай дзейнасці навучэнцы будуць мець дадатковую магчымасць паразважаць пра пытанні еўрапейскага парадку дня.
Якая канцэпцыя "Міжнароднага бакалаўрыята"?
"Міжнародны бакалаўрыят" уяўляе сабой міжнародную падрыхтоўчую праграму, місіяй якой з'яўляецца ўдасканаленне свету праз адукацыю. "Міжнародны бакалаўрыят" прапануе адукацыю з акцэнтам на навучанні этычнаму паводзінам і лагічнаму, крытычнаму і незалежнаму мысленню. "Міжнародны бакалаўрыят" дае сваім навучэнцам па ўсім свеце магчымасць навучацца ў інтэрнацыянальным і мультыкультурным адукацыйным асяроддзі, а таксама рыхтуе вучняў да выклікаў нашага глабалізаванага свету. У гэтых адносінах адукацыйная філасофія "Міжнароднага бакалаўрыята" адпавядае прынцыпам і мэтам "Еўрапейскага бакалаўрыята".
Ці будзе перавага ў вучняў з дыпломам "Міжнароднага бакалаўрыята" ў розных універсітэтах свету?
Дыплом "Міжнароднага бакалаўрыята" прызнаецца больш чым дзвюма тысячамі ўніверсітэтаў у 75 краінах. Адпаведны спіс можна знайсці на сайце арганізацыі (www.ibo.org). "Міжнародны бакалаўрыят" вядзе спіс універсітэтаў, якія прапануюць стыпендыі выпускнікам дыпломнай праграмы "Міжнароднага бакалаўрыята" на ўмовах, вызначаных кожнай з устаноў. Пасля заканчэння стыпендыяльнай праграмы навучэнцы таксама могуць падаць свой дыплом у дзяржаўныя ведамствы сваёй краіны для атрымання афіцыйнага пацвярджэння аб эквівалентнасці.
Хто рэалізуе дыпломную праграму "Міжнароднага бакалаўрыята"?
Дыпломную праграму "Міжнароднага бакалаўрыята" рэалізуе "Новая школа" ў Тбілісі (Грузія), якая атрымала статус школы "Міжнароднага бакалаўрыята" ў 2010 г. "Новая школа" садзейнічае развіццю шматмоўнай і мультыкультурнай адукацыі ў Грузіі і паспяховаму навучанню і кар'еры многіх мясцовых і замежных выпускнікоў. У апошні час "Новая школа" змагла дасягнуць значнага поспеху – увядзення першай дыпломнай праграмы "Міжнароднага бакалаўрыята" са спецыялізацыяй у галіне еўрапеістыкі, і цяпер яшчэ лепш падрыхтавана да далейшай навучальнай працы з прадстаўнікамі новага набору з рэгіёну.
Якая пазакласная дзейнасць прадугледжана ў "Новай школе"?
Пазакласныя мерапрыемствы яшчэ больш узмоцняць еўрапейскую накіраванасць навучання ў "Новай школе", прадастаўляючы магчымасці для наведвання канферэнцый і мерапрыемстваў па еўрапейскіх пытаннях з удзелам выкладчыкаў з ЕС і высокапастаўленых службовых асоб. Магчыма арганізацыя навучальных візітаў у еўрапейскія інстытуты з мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў пра Еўропу і яе народы. На працягу гэтай двухгадовай праграмы навучэнцы таксама возьмуць удзел у такіх відах дзейнасці, як футбол, баскетбол, валейбол, плаванне, шахматы, "мадэляванне ААН", праца драматычнага і кулінарнага клубаў. Кожны семестр навучэнцы могуць падарожнічаць у розныя куткі Грузіі, і гэта паездкі аказаліся сапраўды карыснымі для іх росту.
Ці забяспечвае стыпендыяльная праграма роўныя магчымасці для кандыдатаў?
Стыпендыяльная праграма нацэлена на забеспячэнне справядлівага гендэрнага балансу і збалансаванага геаграфічнага размеркавання на падставе прынятых заяў. Гэтая мэта была паспяхова дасягнута ў дачыненні да першай групы, якая складалася з навучэнцаў з усіх шасці краін Усходняга партнёрства. Мы таксама запрашаем да падачы заяў тых асоб, якім прысвоены статус унутрана перамешчанай асобы альбо бежанца і якія з'яўляюцца грамадзянамі адной з краін Усходняга партнёрства.
Дзе будуць жыць навучэнцы на працягу навучальнага года (навучальных гадоў)?
Навучэнцы будуць пражываць у інтэрнаце на тэрыторыі "Новай школы". Новы інтэрнат забяспечыць камфорт навучэнцаў і супрацоўнікаў школы. Месцы агульнага карыстання ў інтэрнаце для навучання і нефармальных сустрэч прадастаўляюць навучэнцам выдатную магчымасць дзяліцца ведамі і досведам. Пастаянны нагляд над навучэнцамі будуць ажыццяўляць начальнік інтэрната і група настаўнікаў. Яны забяспечаць камфорт, бяспеку і агульны дабрабыт навучэнцаў.
Якія жыллёвыя ўмовы ў інтэрнаце?
У інтэрнаце навучэнцы пражываюць па двое ў пакоях, якія цалкам абсталяваны выгодамі і тэхнікай, неабходнымі для стварэння аптымальнай навучальнай абстаноўкі. Акрамя гэтага, ежа ў "Новай школе" гатуецца па самых высокіх стандартах якасці, яна заўсёды свежая і здаровая, з магчымасцю выбару меню для навучэнцаў з абмежаваннямі ў харчаванні.
Колькі разоў на год навучэнцы могуць ездзіць дадому?
Навучэнцы могуць ездзіць у сваю краіну чатыры разы на год (на зімовыя, восеньскія, летнія і вясновыя канікулы). Транспартныя выдаткі пакрываюцца стыпендыяй.
Ці будуць забяспечвацца навучэнцы навучальнымі матэрыяламі?
Выдаткі на навучальныя матэрыялы разам з асаблівым абсталяваннем, неабходным для навучання па дыпломнай праграме "Міжнароднага бакалаўрыята" (напрыклад, TI калькулятарамі), пакрываюцца стыпендыяй. Акрамя таго, стыпендыяты будуць забяспечаны ў індывідуальным парадку асабістым ноўтбукам для выкарыстання ў класе і выканання хатніх заданняў, а таксама мабільным тэлефонам для доступу да прыкладання інтэрната.
Што пакрывае медыцынская страхоўка?
У студэнтаў будзе медыцынская страхоўка, якая цалкам пакрывае большасць асноўных медыцынскіх расходаў, уключаючы кошт стаматалагічных паслуг. Пералік медыцынскіх паслуг штогод абнаўляецца.
Якія выдаткі павінны аплачвацца студэнтамі?
Большасць асноўных расходаў на пражыванне пакрываецца стыпендыяй, таму студэнтам неабходна будзе аплачваць толькі кошт свайго адзення і дадатковых мерапрыемстваў, які не мяркуецца аплачваць за кошт стыпендыі.
Які дрэс-код дзейнічае ў школе?
У школе няма афіцыйна ўсталяванай формы адзення, аднак навучэнцы павінны насіць белыя кашулі і цёмныя штаны ці сукенкі.
Якія асабістыя дакументы неабходныя навучэнцам?
У працэсе падачы заявы кандыдаты павінны падаць форму аб згодзе бацькоў, пасведчанне аб нараджэнні, спіс адзнак за папярэдні навучальны год (гады) на англійскай мове альбо ў перакладзе на англійскую мову з натарыяльнай запэўненнем, калі арыгіналы дакументаў складзены не на англійскай мове. Асобы, якім прысвойваецца стыпендыя, павінны мець пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні і спіс адзнак.
Ці з'яўляецца праезд па Тбілісі бясплатным для навучэнцаў школы?
Карыстанне ў межах Тбілісі грамадскім транспартам, уключаючы аўтобусы і метро, для стыпендыятаў з'яўляецца бясплатным.
Каб атрымаць поўную інфармацыю пра правядзенне набору на праграму і прайсці працэдуру падачы заявы ў электроннай форме, калі ласка, наведайце сайт www.eapeuropeanschool.eu. Для атрымання дадатковай інфармацыі пішыце на электронны адрас euscholarship@newschoolgeorgia.com ці тэлефануйце на нумар + 995 32 225 70 06 (гарадскі).