image2 20.03.2020

Падоўжаны тэрмін прыёму заявак на стыпендыі Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства

Да 28 сакавіка прымаюцца заяўкі на стыпендыі для вучняў 16-17 гадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдовы і Украіны, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра Еўропу і Еўрасаюзе.

Праграма Еўрапейскай школы Усходняга Партнёрства праходзіць у «Новай школе» Тбілісі (Грузія) і ўключае двухгадовы курс навучання, які пачнецца ў 2020-2021 навучальным годзе. Еўрапейскі саюз падтрымае 35 лепшых вучняў з цасці краін у атрыманні дыплома Міжнароднага бакалаўрыята (IB).

Адабраныя навучэнцы будуць наведваць заняткі ў шматмоўным і шматкультурным асяроддзі, што дазволіць ім паглыбіць веданне еўрапейскіх моў, літэратуры і гісторыі. Акрамя таго, студэнтам будзе даступная багатая праграма пазакласнай дзейнасці з магчымасцю прымаць удзел у еўрапейскіх канферэнцыях высокага ўзроўню. Выпускнікі праграмы атрымаюць дыплом «Міжнароднага бакалаўрыята» з акцэнтам на еўрапейскіх даследаваннях.

Зацікаўленыя навучэнцы павінны падаць заяўку праз сайт: www.eapeuropeanschool.eu да 12:00 (поўдзень, UTC +4:00) 28 сакавіка 2020 года. Працэсс адбору будзе складацца з пісьмовых тэстаў і інтэрв'ю з папярэдне адабранымі кандыдатамі. Спіс атрымальнікаў стыпендыі на 2020-2021 навучальны год будзе абвешчаны ў другой палове мая 2020 года.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства была створана ў рамках намаганняў Еўрапейскага саюза і краін-партнёраў па паляпшэнню адукацыйных магчымасцяў і міжрэгіянальнага абмену для моладзі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Для больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка:
- наведайце сайт www.eapeuropeanschool.eu
- звяртайцеся па e-mail: euscholarship@newschoolgeorgia.com або па нумары: + 995 32 225 70 06 (стацыянарны тэлефон).