image2 08.02.2021

Еўрапейскі саюз запрашае на ўнікальную праграму ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства ў Тбілісі

Навучэнцы з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ва ўзросце 16-17 гадоў па стане на 1 верасня 2021 года, якія жадаюць паглыбіць свае веды аб Еўропе і Еўрапейскім саюзе, могуць падаваць заяўкі да 26 лютага. 

Для ўсіх, хто пройдзе па конкурсе, Еўрапейскі саюз забяспечыць поўныя стыпендыі, якія пакрываюць аплату навучання, пражывання, харчавання, праезд дадому з Тбілісі, усе неабходныя навучальныя матэрыялы і рэсурсы, а таксама поўную медыцынскую страхоўку.

Выпускнікі Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства ў Тбілісі атрымаюць дыплом Міжнароднага бакалаўрыяту (IB), які шырока прызнаецца каледжамі і універсітэтамі па ўсім свеце – у 75 краінах і ў больш чым 2000 універсітэтах.

Стыпендыяльная праграма ЕС для атрымання дыплома IB з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні падтрымае да 40 студэнтаў з шасці краін Усходняга партнёрства. Праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства рэалізуецца ў Новай школе, Тбілісі, Грузія. Курс навучання разлічаны на два гады, пачынаючы з акадэмічнага года 2021 -2022.

Гэтая ўнікальная праграма спалучае перадавы акадэмічны досвед праграм IB са спецыялізаваным выкладаннем, натхнёным еўрапейскай школьнай сістэмай. Студэнтам прапануюць арыентаваную на Еўропу вучэбную праграму, якая пашырае еўрапейскія каштоўнасці мультыкультуралізму і шматмоўя і паглыбляе веды еўрапейскіх моў, літаратуры і гісторыі.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства створаная ў рамках намаганняў Еўрапейскага саюза і яго краін-партнёраў па ўмацаванні адукацыйных магчымасцей і міжрэгіянальных абменаў для моладзі ў шасці ўсходніх краінах-партнёрах. У цяперашні час па гэтай праграме навучаецца 65 студэнтаў: у верасні 2020 года далучыўся новы набор - яшчэ 40 студэнтаў. 23 чэрвеня 2020 года Школа з гонарам адзначыла першы выпуск – 30 вучняў. Усе студэнты, у тым ліку 20 дзяўчат, атрымалі дыплом IB і працягваюць вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэтах Еўропы, Злучаных Штатаў і сваіх родных краін.

Для ўдзелу ў конкурсе зацікаўленыя навучэнцы мусяць падаць заяўкі да  26 лютага 2021 года, 12:00 (поўдзень, Грузінскі час, UTC +4:00) праз сайт www.eapeuropeanschool.eu. Працэс адбору будзе ўключаць пісьмовыя тэсты праз анлайн-платформу Zoom і сумоўі для загадзя адабраных кандыдатаў. Спіс стыпендыятаў на 2021-2022 навучальны год будзе абвешчаны да канца траўня 2021 года. Адабраныя студэнты павінны ўзяць абавязацельствы удзельнічаць у праграме на працягу ўсяго тэрміну.

Дадатковая інфармацыя:

Сайт: www.eapeuropeanschool.eu

Для сувязі: email euscholarship@eapeuropeanschool.eu, тэл.: + 995 32 225 70 06 (landline)

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў пытаннях і адказах