image2 10.07.2018

Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі пачало сваю дзейнасць у Беларусі

Фонд прапануе грантавую падтрымку муніцыпальным праектам па ўсёй краіне.

• Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі (E5P) пачынае сваю дзейнасць у Беларусі

• Мясцовым муніцыпалітэтам будуць прапанаваныя рэсурсы ў аб’ёме 17 мільёнаў еўра

• Еўрасаюзам абвешчаны самы буйны ўнёсак у памеры 10 мільёнаў еўра

• Сродкі будуць вылучаныя на праекты ў сферах цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, ўтылізацыі цвёрдых адходаў, вулічнага асвятлення, транспарту і энергаэфектыўнасці.

Сёння ў Мінску афіцыйна пачало сваю дзейнасць Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі (E5P). На гэтым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі міністэрстваў, мясцовых органаў кіравання Рэспублікі Беларусь, краін-донараў і міжнародных фінансавых арганізацый (МФА).

Краіны-донары E5P ўжо аб’явілі аб вылучэнні ўзносаў на суму звыш 17 мільёнаў еўра на падтрымку праектаў у Беларусі, што ажыццяўляюцца МФА. ЕС, сума абвешчанага ўнёску якога складае 10 мільёнаў еўра, з’яўляецца найбуйнейшым укладчыкам фонду на сённяшні дзень, разам з тым Беларусь таксама вылучыла 1 мільён еўра. Іншыя ўзносы паступілі з Эстоніі, Германіі, Польшчы і Швецыі. Чакаецца, што ў найбліжэйшай будучыні да E5P у Беларусі далучацца і іншыя краіны.

“ЕС абавязаўся ўнесці 10 мільёнаў еўра ў Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі (E5P), адзін з інструментаў падтрымкі ў рамках Усходняга партнёрства. Мы вітаем прыхільнасць Беларусі да ўсходнееўрапейскага партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі. Еўрапейскі саюз як найбуйнейшы донар Фонду спадзяецца, што E5P паслужыць каталізатарам стратэгічных рашэнняў і разумнага інвеставання ва ўстойлівую інфраструктуру на карысць грамадзян і навакольнага асяроддзя. Нас чакае супрацоўніцтва ў распрацоўцы як рэформаў, так і пакета эфектыўных праектаў. Мы гатовыя абмяркоўваць магчымыя стратэгічныя рашэнні з усімі зацікаўленымі бакамі ў Беларусі і арганізацыямі-донарамі”, – заявіла Андрэа Віктарын, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

“Рэспубліка Беларусь разглядае Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі (E5P) у якасці ўнікальнага інструмента, які можа зрабіць значны ўнёсак у паляпшэнне экалагічнай сітуацыі і зніжэнне выкарыстання энергіі ў рэгіёне. Мы натхнёныя тым, што нам прадставілася магчымасць далучыцца да E5P у якасці донара і краіны аперацый. Рэспубліка Беларусь высока цэніць падтрымку двухбаковых партнёраў, што аказваецца ў гэтых адносінах. За апошнія некалькі гадоў быў зроблены значны крок наперад у галіне ўкаранення прыродаахоўных і энергаэфектыўных мерапрыемстваў і тэхналогій. Мы маем намер працягваць развіццё ў рамках дадзенага кірунку, захоўваючы баланс паміж нацыянальнымі інтарэсамі і міжнароднымі стандартамі. Рэспубліка Беларусь не на словах, а на справе паказвае сваю прыхільнасць да дасягнення мэт устойлівага развіцця. Мы заўсёды адкрытыя да канструктыўнага дыялогу, які засноўваецца на ўзаемнай павазе”, – заявіў Дзмітрый Матусевіч, намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Першы грант ад E5P у памеры 2 мільёнаў еўра ў краіне будзе прапанаваны праекту па цвёрдых адходах у Пухавічах, які ажыццяўляе ЕБРР. Ён акажа дапамогу ў будаўніцтве першага ў краіне рэгіянальнага і больш экалагічна бяспечнага палігона, які будзе пабудаваны ў адпаведнасці са стандартамі ЕС. Чакаецца, што новы палігон будзе штогод скарачаць выкіды парніковых газаў у аб’ёме, эквівалентным 6,764 тон CO2, і дазволіць зэканоміць у агульнай колькасці 3 мільёны еўра на эксплуатацыйных выдатках.

E5P – гэта шматбаковы фонд з капіталам 200 мільёнаў еўра, створаны для стымулявання інвестыцый у энергаэфектыўнасць у такіх краінах Усходняга партнёрства, як Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Рэсурсы E5P выкарыстоўваюцца ў якасці грантаў у дадатак да крэдытаў ад МФА ў мэтах садзейнічання паляпшэнню энергаэфектыўнасці і навакольнага асяроддзя, спрыяючы эканамічнай канкурэнтаздольнасці і палітычнаму дыялогу. Асноўныя сектары, якія атрымліваюць грантавую падтрымку E5P: цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне, утылізацыя цвёрдых адходаў, вулічнае асвятленне, мясцовы транспарт і цеплаізаляцыя грамадскіх будынкаў. ЕБРР выступае ў якасці кіраўніка фонду E5P ад імя яго донараў і МФА, якія з’яўляюцца яго ўдзельнікамі.

 

Па дадатковую інфармацыю аб E5P просьба звяртацца да Евы Манік, галоўнага менеджара E5P

Email: manike@ebrd.com

www.e5p.eu