image2 13.11.2019

Медыя-канферэнцыя Усходняга партнёрства, прысвечаная эканамічнай устойлівасці — фармаванне будучай донарскай падтрымкі

“Медыя-канферэнцыя Усходняга партнёрства 2019 года: бізнес і ўстойлівае развіццё” праходзіць ў Рызе 13-14 лістапада.

Арганізаваная Еўрапейскай камісіяй пры падтрымцы Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і ўрада Латвіі, канферэнцыя збярэ больш за 100 спецыялістаў у галіне сродкаў масавай інфармацыі, арганізацый па развіцці сродкаў масавай інфармацыі і донараў з краін-партнёраў і Еўрапейскага саюза.

Канферэнцыя з'яўляецца працягам Другой медыя-канферэнцыі Усходняга партнёрства, якая адбылася ў 2017 годзе і вызначыла эканамічную ўстойлівасць як ключавы выклік, з якім сутыкаецца прафесійная журналістыка ў рэгіёне.

Канферэнцыю адкрыюць Мацье Буске, кіраўнік аддзела па Грузіі, Малдове і трансмежнаму супрацоўніцтву, Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), Еўрапейская камісія; Радаслаў Дарскі, намеснік кіраўніка па Усходняму партнёрству, АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў; і Андрыс Пелшс, дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі.

На першай працоўнай сесіі прадставяць вынікі комплекснага даследавання па ацэнцы патрэб у сродках масавай інфармацыі, праведзенага па замове Еўрапейскай камісіі ў краінах Усходняга партнёрства.

Медыя-прафесіяналы з кожнай краіны Усходняга партнёрства прадставяць тэматычныя даследаванні, у якіх пакажуць, як іх арганізацыі развіваюць паспяховыя бізнес-мадэлі і павышаюць фінансавую ўстойлівасць.

На апошняй сесіі слова возьмуць донары. Яны абмяркуюць сваю дзейнасць у краінах Усходняга партнёрства і стратэгіі па забеспячэнні разнастайных патрэб незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёне.

Канферэнцыя завяршыцца заключнай сесіяй, на якой будуць падведзены вынікі мерапрыемства і падсумаваны рэкамендацыі. Яны будуць улічаныя пры фармаванні будучай дапамогі для СМІ ў краінах Усходняга партнёрства.

Канферэнцыя пройдзе 14 лістапада 2019 года ў гатэлі Radisson Daugava. Напярэдадні канферэнцыі у Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца вячэра для наладжвання дзелавых сувязей. Прысутнічаць на канферэнцыі змогуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі.