

На канферэнцыі абмеркавалі стратэгіі павышэння фінансавай устойлівасці незалежных СМІ ў краінах Усходняга партнёрства. Мерапрыемства было арганізавана Еўрапейскай камісіяй пры падтрымцы Еўрапейскай службы знешніх сувязяў і ўрада Латвіі.


Удзельнікі не толькі распавялі пра праблемы, з якімі сутыкаюцца медыя ў краінах Усходняга партнёрства, але і прадставілі паспяховыя кейсы ўкаранення прыбытковых бізнес-мадэлей некаторымі СМІ з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.


Сярод прапанаваных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне патэнцыялу незалежных СМІ ў рэгіёне, былі названыя лічбавізацыя, больш шырокі доступ да аналізу дадзеных і даследаванняў аўдыторыі, стратэгій манетызацыі кантэнту, а таксама дыверсіфікацыя платформ і паслуг і развіццё навыкаў кіравання. Высновы і рэкамендацыі, выпрацаваныя ў ходзе канферэнцыі, будуць улічаныя пры фарміраванні будучых праграм падтрымкі СМІ ва ўсходніх краінах-партнёрах.


Канферэнцыя 2019 года з'яўляецца працягам Другой медыя-канферэнцыі Усходняга партнёрства, якая адбылася ў 2017 годзе ў Кіеве і вызначыла эканамічную ўстойлівасць як ключавы выклік, з якім сутыкаецца прафесійная журналістыка ва ўсім рэгіёне.

