image2 07.10.2019

У Мінску прайшлі нацыянальныя кансультацыі па Усходнім партнёрстве

4 кастрычніка ў рамках «Кансультацый па Усходнім партнёрстве», ініцыяваных ЕС, у Мінску прайшлі Нацыянальныя кансультацыі. Галоўная задача гэтай ініцыятывы – вызначыць стратэгію развіцця Усходняга партнёрства на найбліжэйшую перспектыву.

Удзельнікамі беларускіх кансультацый сталі прадстаўнікі заканадаўчай улады, органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-структур, грамадзянскай супольнасці – агулам больш за 100 чалавек. Для абмеркавання быў прапанаваны шэраг тэм, сярод якіх ключавая – умацаванне супрацоўніцтва ва Усходнім партнёрстве.

053_web.jpg

Мерапрыемства адкрылі Алег Краўчанка, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, і Дзірк Шубель, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

034_web.jpg

«Рэспубліка Беларусь і Еўрапейскі саюз актыўна і пастаянна супрацоўнічаюць па інтэграваным кіраванні межамі, па энергаэфектыўнасці, выкарыстанні альтэрнатыўных крыніц энергіі, па развіцці прадпрымальніцтва, фінансах, а таксама абароне навакольнага асяроддзя і культурнай спадчыны, – пералічыў Дзірк Шубель. – Насамрэч прасцей будзе назваць тыя сферы, па якіх Беларусь і ЕС пакуль яшчэ не супрацоўнічалі, дзе мы яшчэ не шукалі сумесныя выклікі і не пераследавалі агульныя мэты».

047_web.jpg

128_web.jpg

Кансультацыі пройдуць ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства да 31 кастрычнiка 2019 года. У названы тэрмін усе зацікаўленыя бакі таксама запрашаюць падаваць свае прапановы. Грунтуючыся на атрыманых прапановах і каментарах, будзе падрыхтаваны дакумент, які акрэсліць прапанаваную новую рамачную аснову развіцця Усходняга партнёрства пасля 2020 года.

168_web.jpg