image2 01.03.2019

Усходняе партнёрства: прасоўванне больш моцнай лічбавай эканомікі для шасці ўсходніх партнёраў ЕС

28 лютага 2019 года ў Бухарэсце Румынія, якая старшынюе ў Радзе Еўрапейскага cаюзу, сумесна з Еўрапейскай камісіяй, правяла 3-юю сустрэчу міністраў Усходняга партнёрства па лічбавай эканоміцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністры ЕС, адказныя за лічбавую эканоміку, і іх калегі з шасці ўсходніх партнёраў ЕС – Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны – з мэтай паглыбіць супрацоўніцтва ў лічбавай сферы па ўсім рэгіёне.

Падчас сустрэчы міністры ЕС і 6 краін-партнёраў, абмеркавалі дэкларацыю, якая ўключае абавязацельства знізіць тарыфы на роўмінг паміж краінамі Усходняга партнёрства на аснове выразнай дарожнай карты супрацоўніцтва з мэтай падпісання рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу да канца 2020 года.

Андрус Ансіп, віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі па адзіным лічбавым рынку, напярэдадні мерапрыемства заявіў: «Лічбавая эканоміка – гэта вобласць з яшчэ нераскрытым патэнцыялам, неабходная як для ЕС, так і для краін Усходняга партнёрства, каб прыносіць адчувальную карысць грамадзянам. Сёння нашы ўсходнія партнёры зрабілі важны крок у напрамку зніжэння тарыфаў на роўмінг паміж сваімі краінамі. Гэта адзін з канкрэтных крокаў з рэальным уздзеяннем, але вельмі важна працаваць над кожным аспектам лічбавых тэхналогій, уключаючы патокі дадзеных, бяспеку і ўзгадненне нарматыўных патрабаванняў».

Сустрэча міністраў дала магчымасць разгледзець іншыя ключавыя праблемы ў гэтым сектары. Нядаўна пачатая ініцыятыва EU4Digital будзе спрыяць умацаванню супрацоўніцтва паміж ЕС і яго шасцю усходнімі краінамі-партнёрамі ў гэтых сферах. Яна дазволіць палепшыць анлайн-паслугі, зменшыць кошты і павялічыць выбар; гарантаваць больш моцную абарону асабістых дадзеных. Яна таксама будзе прыцягваць інвестыцыі і стымуляваць гандаль і занятасць. Існуючыя кампаніі будуць расці хутчэй, а стартапы запускацца лягчэй.

Сустрэча міністраў прайшла ў працяг сумеснага заангажавання ЕС, яго дзяржаў-членаў і 6 краін-партнёраў, зробленага на саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года, каб прынесці адчувальную карысць для грамадзян рэгіёну на аснове выразнага працоўнага плана выканання 20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года у чатырох прыярытэтных сферах (больш моцная эканоміка, лепшае дзяржаўнае кіраванне, больш моцнае ўзаемазвязанасць, больш моцнае грамадства).

Для даведкі:

Распачатае ў 2009 годзе як сумесная палітычная ініцыятыва, Усходняе партнёрства (УП) скіраванае на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), яго дзяржавамі-членамі з шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдовай і Украінай. У рамках гэтай ініцыятывы ўсе партнёры абавязаліся прынесці рэальную карысць у штодзённае жыццё грамадзян рэгіёну, засяродзіўшы ўвагу на выкананні 20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года.

У рамках супрацоўніцтва па развіцці лічбавай эканомікі ў рэгіёне ЕС засяроджвае ўвагу на выкарыстанні патэнцыялу, які Парадак дня па стварэнні лічбавага рынку стварае для зацікаўленага бізнесу і грамадзян. Звязванне гэтага рынку з краінамі-суседзямі прынясе карысць усім грамадзянам рэгіёну. ЕС падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства ў зніжэнні тарыфаў на роўмінг, скаардынаваным процідзеянні пагрозе кібербяспекі і выкарыстанні патэнцыялу адзінага лічбавага рынку для бізнесу і грамадзян з мэтай пашырэння магчымасцей працаўладкавання ў рэгіёне.

Дадатковая інфармацыя:

Падтрымка ЕС лічбавай эканомікі ў рамках Усходняга партнёрства
20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 году
20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 году: Стан справаў у 2018 годзе