image2 22.03.2018

У Віцебску стартаваў адукацыйны міні-праект для маргіналізаваных жанчын

У Віцебску пачынаюць рэалізацыю праекта, скіраванага на рэсацыялізацыю жанчын з крымінальным мінулым або тых, што прайшлі рэабілітацыю ў ЛПП.

"Жанчыны, якія знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі, а таксама якія прайшлі адаптацыю ў ЛПП, вяртаўшыся ў сям'ю да дзецей і бацькоў, часта не знаходзяць сярод родных людзей разумення і падтрымкі і ў выніку зноў трапляюць у цяжкае асяроддзе. Праект скіраваны на тое, каб дапамагчы жанчыне ў гэты самы цяжкі перыяд яе жыцця, - тлумачыць кіраўнік праекта, старшыня Праўлення ВГООЖ «Ульяна» Валянціна Іванаўна Касых. – Нашай мэтай не з’яуляецца дагнаць і зрабіць дабро тым, хто гэтага не хоча. Мы жадаем дапамагчы жанчынам, якія гатовыя змяніць жыццё, але, магчыма, пакуль не ведаюць як, або ім не хапае першага кроку. Мы здольны дапамагчы такім жанчынам".

Праект "Урокі жыцця для жанчын" ажыццяўляе Віцебскае гарадское аб'яднанне жанчын "Ульяна", у складзе якога працуюць педагогі, псіхолагі, індывідуальныя прадпрымальнікі, хатнія гаспадыні і іншыя неабыякавыя жыхаркі абласнога цэнтра.

Праект накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці ў грамадстве і на рынку працы жанчын, якія вызваліліся з устаноў крымінальна-выпраўленчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, або якія прайшлі медыка-сацыяльную рэадаптацыю ў ЛПП. Праект будзе рэалізоўвацца ў Віцебскім, Лёзненскім і Гарадоцкім раёнах Віцебскай вобласці.

Падчас рамках праекта з жанчынамі плануецца правесці шэраг семінараў-трэнінгаў, такіх як «Пачні жыццё спачатку» і «Як знайсці сваю працу». Тым жанчынам, у якіх няма ніякай спецыяльнасці, будуць прапанаваны дармовыя адукацыйныя курсы, а таксама жадаючым - групы ўзаемадапамогі.

У канцы лютага ў Віцебску прайшло першае мерапрыемства праекта: семінар-прэзентацыя міні-праекта «Урокі жыцця для жанчын». У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама, супрацоўнікі Лёзненскага РАУС і Гарадоцкіх раёнаў, спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Упраўлення па працы і занятасці насельніцтва, супрацоўнікі ЛПП №9, прадстаўнік Віцебскай абласной пракуратуры і менеджар Рэгіянальнага рэсурснага цэнтра па развіццю дадатковай адукацыі дарослых у Віцебску.

Падчас семінара былі абмеркаваны аспекты супрацоўніцтва паміж грамадскай арганізацыяй «Ульяна» і дзяржаўнымі структурамі Віцебскай вобласці для дасягнення мэтаў і задач праекта ў інтэрэсах мэтавай групы.

Міні-праект з'яўляецца часткай больш вялікага праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць", які рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul - Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы і Народным універсітэтам г. Кам (Германія). Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).