image2 24.07.2019

ЕІБ прадастаўляе Беларусі падтрымку ў развіцці інфраструктуры транспартных і водагаспадарчых паслуг

  • 110 млн еўра для паляпшэння сістэмы транспартных зносін і бяспекі ў Беларусі і паміжёй і суседнімі краінамі
  • Больш за 2 млн транзітных паездак у год будуць ажыццяўляцца ў больш спрыяльныхумовах дзякуючы мадэрнізаванай інфраструктуры
  • Будзе прадстаўлена 66 млн еўра для паляпшэння якасці паслуг водазабеспячэння ісанітарыі для 500 000 чалавек

Еўрапейскі інвестыцыйны банк прадастаўляе Беларусі крэдыт у памеры 110 млн еўра для фінансавання рэканструкцыі і мадэрнізацыі ўчастка аўтадарогі М7 даўжынёй 91 км. Гэта частка пашыранай Транс'еўрапейскай транспартнай сеткі. Праект таксама ўключае ў сябе мадэрнізацыю адпаведнай інфраструктуры перасячэння мяжы паміж Беларуссю і Літвой у пункце пропуску "Каменны Лог". Інвестыцыі прывядуць да павелічэння прапускной здольнасці аўтамабільных дарог і стварэння больш бяспечных умоў для кіравання. M7 з'яўляецца стратэгічным транспартным калідорам, які ўяўляе сабой самы кароткі маршрут з Клайпедскага порта на Балтыйскім моры ў Літве праз Каўнас і Вільнюс да Мінска, Кіева і ў канчатковым выніку да Чорнага мора.

ЕІБ таксама прадастаўляе крэдыт на 66 млн еўра для пашырэння доступу да чыстай і прымальнай па кошце пітной вады і адэкватных санітарных паслуг для прыблізна 500 000 хатніх гаспадарак, паляпшэння якасці прыродных вод за кошт скарачэння аб'ёмаў забруджвання і неачышчаных сцёкаў, а таксама павышэння эфектыўнасці выкарыстання вады. Гэта акажа станоўчы ўплыў на паўсядзённае жыццё і здароўе насельніцтва Беларусі. Грант Траставага фонду тэхнічнай дапамогі Усходняга партнёрства (EPTATF) будзе спрыяць рэалізацыі гэтага праекта.

Віцэ-Прэзідэнт ЕІБ Вазіл Худак сказаў: «Запуск гэтых праектаў, падтрыманых нашымі партнёрамі па ЕС і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, ідзе за пачаткам крэдытных аперацый ЕІБ у Беларусі ў мінулым годзе. Яны будуць мець значны ўплыў на якасць жыцця грамадзян Беларусі з пункту гледжання паляпшэння водагаспадарчых паслуг і транспартных зносін. Інвестыцыі ў абедзве сферы ўмацуюць канкурэнтаздольнасць краіны і будуць садзейнічаць яе эканамічнаму развіццю ".

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Амбасадар Андрэа Віктарын адзначыла:«Здавалася, што ўсяго некалькі тыдняў таму – на самай справе, гэта было ў лістападзе мінулага года – мы сталі сведкамі падпісання першых у гісторыі крэдытных пагадненняў паміж Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Рэспублікай Беларусь. Для мяне вялікі гонар стаць сведкам наступнага кроку ў развіцці такога супрацоўніцтва. Еўрапейскі інвестыцыйны банк у партнёрстве з траставы фонд тэхнічнай дапамогі Усходняга партнёрства падтрымлівае галіны і праекты, якія як Еўрапейскі саюз, так і Беларусь лічаць ключавымі для стымулявання інвестыцый у сацыяльна-эканамічную інфраструктуру, развіцця дзяржаўнага і прыватнага сектараў і барацьбы са зменай клімату».

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сказаў: «Хачу пацвердзіць гатоўнасць выбудоўваць узаемадзеянне па шэрагу сектараў: энергаэфектыўнасць, развіццё чыгуначнага патэнцыялу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя. У нас ёсць шмат сфер, якія падпадаюць пад мандат ЕІБ для работы ў Беларусі, і мы таксама маглі б пачаць работу над новымі праектамі».

Абодва крэдыты забяспечваюцца Усёабдымнай гарантыяй Еўрапейскага саюза. Такім чынам, аб'ём крэдытных абавязацельстваў ЕІБ у адносінах да Беларусі павялічваецца да 335 млн еўра. У мінулым годзе ЕІБ падпісаў пагадненні аб выдзяленні крэдытаў для падтрымкі воднай гаспадаркі і праектаў, якія рэалізуюцца малымі і сярэднімі прадпрыемствамі.

Для даведкі:

Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) з'яўляецца банкам Еўрапейскага саюза. Гэта ўстанова доўгатэрміновага крэдытавання ЕС і адзіны банк, які належыць дзяржавам-членам Еўрапейскага саюза і прадстаўляе іх інтарэсы. Ён дае доступ да доўгатэрміновага фінансавання даступным для ажыццяўлення разумнай інвестыцыйнай дзейнасці з мэтай садзейнічання дасягненню мэтаў палітыкі ЕС. ЕІБ цесна супрацоўнічае з іншымі інстытутамі ЕС для рэалізацыі палітыкі ЕС.

З'яўляючыся найбуйнейшым у свеце шматбаковым пазычальнікам і крэдыторам па аб'ёме, ЕІБ прадастаўляе фінансавыя сродкі і экспертныя веды для разумных і ўстойлівых інвестыцыйных праектаў, якія спрыяюць дасягненню мэт палітыкі ЕС. Больш за 90% дзейнасці ЕІБ засяроджана на Еўропе, але Банк таксама падтрымлівае ЕС у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі развіцця.

Траставы фонд тэхнічнай дапамогі Усходняга партнёрства (EPTATF) – гэта шматмэтавы і шматгаліновы інструмент фінансавання для прадастаўлення канкрэтнай тэхнічнай дапамогі ў краінах Усходняга партнёрства. Ён дае гэтым краінам ноу-хау і рэсурсы для нарошчвання патэнцыялу ў галіне падрыхтоўкі і ажыццяўлення праектаў, што спрашчае задачу прыцягнення фінансавання для падтрыманых ЕІБ інвестыцый. EPTATF забяспечвае высокі ўзровень даданай вартасці, паколькі паляпшэнне працэдуры падрыхтоўкі праекта павышае інвестыцыйную прывабнасць праектаў і, як чакаецца, узмацніць эфект садзейнічання развіццю, які атрымліваецца ад інвестыцый у краінах-бенефіцыярах.

Кантакты для СМІ:

Душан Андрэйічкаd.ondrejicka@eib.org, тэл: +352 4379 83334, маб.: +352 621 459 234

сайт: www.eib.org/press прэс-служба: +352 4379 21000 – press@eib.org

Фота прадастаўлена БелТА