Гарады, якія ўдзельнічаюць у Пагадненні мэраў па клімату і энергіі, штогод ладзяць яскравыя мерапрыемствы для сваіх жыхароў на тэмы энэргазберажэння і змянення клімату. Пад агульнай назвай “Дні энергіі” такія мерапрыемствы летам 2018 года ўжо арганізавалі 25 гарадоў і прымеркавалі іх да Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі. Прадстаўляем вашай увазе кароткі агляд самхы запамінальных Дзён энергіі.
У гэтым годзе арганізоўваць цікавую праграму і ўручаць сувеніры гарадам дапамагалі МГА “Экапартнёрства” і фонд “Інтэракцыя” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
У Вілейцы Дні энергіі штогод становяцца аднымі з самых яскравых сярод усіх, што ладзяцца ў беларускіх гарадах-падпісантах Пагаднення мэраў. На працягу чэрвея Вілейка праводзіла экалагічныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, а 30 чэрвеня ў рамках фестываля моладзевых субкультур “Энергія маладосці” прайшло ўрачыстае закрыццё Дзён энергіі ў гарадскім парку адпачынку. Тут адбыліся спаборніцтвы воркаўцераў, скейцераў, веласіпедзістаў, дэманстраваліся навуковыя вопыты і вырабляліся самаробныя экаторбы.
Тыдзень устойлівай энергіі ў Браславе змяшчаў семінары, канферэнцыію, гульні, конкурсы, спаборніцтвы па фрыроўпу, фрыгольфу, веласіпеднаму спорту. Мясцовым уладам і грамадскім аб’яднанням дапамог зладзіць насычаную праграму Цэнтр экалагічных рашэнняў. Асаблівасцю Тыдня стала адкрыццё фотавыставы “Праекты ў асобах”. Экспазіцыя расказвае пра праекты, рэалізуемыя пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, і прадстаўляе людзей, якія спрычынілся да іх у розных рэгіёнах краіны.
У Віцебску прайшоў хакатон на тэму , дзе праграмісты, дызайнеры, эколагі і проста актыўныя віцябляне прыдумвалі карысныя ІТ-інструменты для рашэння экалагічных праблем горада. Бонусам для ўдзельнікаў сталі публічныя лекцыі і урабан-размовы з экспертамі з беларускіх, расійскіх і міжнародных кампаній.
Брэст адзін з нешматлікіх гарадоў, які падрытхтаваў для сваіх жыхароў бясплатныя экскурсіі на прадпрыемства ЖКГ, дзе ўкараняюцца энергаэфектыўная тэхналогіі. Асноўныя мерапрыемствы традыцыйна праходзілі ў гарадскім парку і на пешаходнай вуліцы. Сярод іх экаквест, конкурсы малюнкаў, акцыі па збору адходаў электроннага і электрычнага абсталявання, выстава-ярмарка энергаэфектыўных тавараў і тэхналогій. Для гарадскіх жыхароў на тэму ўстойлівай энергіі і змянення клімату выступілі з лекцыямі выкладчыкі ўніверсітэтаў.
Мсціслаў падчас правядзення Дзён энергіі больш за іншых задзейнічалі анлайн-інструменты для зацікаўлення жыхароў горада. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у галасаванні за лепшыя фотаздымкі і слоганы на спецыяльным тэматычным сайце. Завяршыліся Дні энергіі правядзеннем экалагічнага свята, які сабраў школьнікаў са ўсяго раёна, а таксама іх родных, сяброў і настаўнікаў. Удзельнікі нават змаглі сыграць у гульню “Што?Дзе?Калі?” на тэму ўстойлівай энергіі.
У Глыбокім падчас Дзён устойлівай энергіі арганізавалі мерапрыемствы не толькі для жыхароў, але і для спецыялістаў сферы ЖКГ, якія змаглі наведаць Навагрудак і вывучыць вопыт калег. Натхняльным мерапрыемствам стаў флешмоб па запуску паветраных шароў.
Падчас правядзення Дзён энергіі гарады маглі скарыстацца прэс-рэлізамі ад МГА “Экапартнёрства” і падрыхтаваць серыю матэрыялаў пра Пагадненне мэраў для размяшчэння ў мясцовых СМІ. Таксама 12 гарадоў прынялі ўдзел у конкурсе “Слоган твайго горада”, які для Дзён энергіі зладзіла МГА “Экапартнёрства” у рамках праекта “Падтрымка “Пагаднення мэраў” у Беларусі”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам у рамках ініцыятывы EU4Energy. Пераможцаў чакаў плакат са слоганам і сувеніры.
Больш інфармацыі пра Дні энергіі, якія прайшлі ў Беларусі ў чэрвені 2018 года, можна прачытаць на сайце climate.ecopartnerstvo.by.
Па матэрыялах climate.ecopartnerstvo.by