З 25 мая па 25 чэрвеня ў Полацку пройдуць Дні энэргіі. Мерапрыемствы адбудуцца ў межах Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі: жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у гарадскім квэсце, сярод школьных лагераў будзе арганізаваны спартыўна-інэлектуальны турнір на тэму энэргаэфектыўнасці, навучыцца эканоміі энэргіі і атрымаць прыз можна будзе падчас анлайн-марафона, будзе працаваць летняя архітэктурная школа з карыснымі варкшопамі. Праграма мерапрыемстваў дасяжная па спасылцы: https://goo.gl/4CIs5T.
З 5 па 18 чэрвеня маладыя архтэктары запрашаюць усіх жадаючых на майстар-класы па стварэнні з экалагічных матэрыялаў малой архітэктурнай формы для горада (павільён), наведаць лекцыю пра вертыкальнае азеляненне, змайстраваць арэлі ці несумную велапаркоўку. У створаным павільёне пройдуць майстар-класы па стварэнні энэргаэфектыўных ліхтароў.
10 чэрвеня ў Полацку адбудуцца спаборніцтвы па гарадскім арыентаванні. Удзельнікі квэста будуць змагацца за галоўны прыз падчас выканання нестандартных заданняў на тэму энэргаэфектыўнасці.
Спартыўна-інтэлектуальны турнір будзе арганізаваны для школьных лагераў Полацка з 19 па 23 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў два этапы – інтэлектуальны квіз і футбольны турнір. На грашовы прыз школа-пераможца зможа набыць тавары, якія дапамогуць знізіць спажыванне электраэнэргіі і адаптавацца да кліматычных змен.
Навучыцца карысным лайфхакам і паспаборнічаць за прызы можна будзе падчас анлайн-марафона энэргаэфектыўнасці, які пройдзе ў групе «Энэргічны Полацк» з 25 мая па 25 чэрвеня.
На прыз можа разлічваць таксама аўтар найбольш папулярнага здымка каля фотасцяны «Дзён энэргіі ў Полацку». Здымак мусіць быць размешчаны ў сацыяльнай сетцы Instagram з хэштэгам #ДниэнергииПолоцк2017.
Мерапрыемствы ў Полацку адбудуцца дзякуючы праекту «ГарСвятло», у выніку якога да 2019 года Полацк атрымае сучаснае і энэргаэфектыўнае вулічнае асвятленне. На 16 вуліцах горада з'явяцца каля 1280 энэргаэфектыўных лямп, таксама палепшыцца дэкаратыўнае асвятленне Полацка. Рэалізуюць праект Полацкі райвыканкам і фонд «Інтэракцыя» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Як першы беларускі ўдзельнік Пагаднення мэраў (з 2011 года), Полацк імкнецца скараціць выкіды вуглекіслага газа ў атмасферу. Пагадненне мэраў па клімату і энэргіі - гэта глабальная ініцыятыва па зніжэнню выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да кліматычных змен. У 2012 годзе Полацк прыняў План дзеянняў па устойліваму энэргетычнаму развіццю: выкіды CO2 у горадзе мусяць скараціцца да 20% да 2020 года. Усяго Пагадненне мэраў па клімату і энергіі ўслед за Полацкам падпісалі яшчэ 26 беларускіх гарадоў.