Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе праектаў, якія будуць рэалізаваны ў Беларусі альбо прынясуць непасрэдную карысць беларускаму грамадству, пры фінансавай падтрымцы Інструмента развіцця і супрацоўніцтва з фінансаваннем у рамках тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя ўлады" і "Еўрапейскі інструмент спрыяння дэмакратыі і правам чалавека".
Поўныя інструкцыі для заяўнікаў можна будзе атрымаць падчас кансультацыі ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Беларусі (вул. Энгельса 34А/2, г. Мінск, Беларусь) і на сайтах: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome і https://eeas.europa.eu/delegations/belarus_en.
Апошні тэрмін для падачы канцэптуальных нататак – 7 сакавіка 2019 года.
Інфармацыйная сустрэча па гэтым конкурсе праектаў адбудзецца 22 лютага 2019 года з 09:30 да 12:00.
Месца правядзення: гатэль "Вікторыя" (Бізнес-цэнтр), 1 паверх, Кангрэс-хол, пр. Пераможцаў, 59, Мінск (замест гатэля "Беларусь").
Удзельнікі інфармацыйнай сустрэчы павінны зарэгістравацца загадзя. Інфармацыя пра арганізацыйныя пытанні і працэдуру рэгістрацыі будзе апублікавана не пазней за 14 лютага 2019 г. на сайце EuropeAid і на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
22.01.2019