image2 30.11.2022

ЕС і ЕБРР прапануюць дапамогу беларускім МСП за мяжой

Беларускія ўладальнікі малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), якія перанеслі свой бізнес за межы Беларусі і Расіі, змогуць скарыстацца новымі рэсурсамі, якія прадстаўляюцца Еўрапейскім Саюзам і даступнымі праз Еўрапейскі Банк Рэканструкцыі і Развіцця.

ЕБРР будзе выкарыстоўваць сродкі ЕС у памеры да 4 мільёнаў еўра, каб дапамагчы невялікім беларускім кампаніям адаптавацца да складаных умоў новых рынкаў, дапамагчы ім інтэгравацца ў новыя ланцужкі паставак і паскорыць іх лічбавізацыю.

Чакаецца, што новая ініцыятыва ахопіць па меншай меры 270 з'ехаўшых МСП і кансультантаў, якія атрымаюць мэтавую кансультатыўную падтрымку, абмен ведамі, навучальныя курсы, адаптаваныя да іх бізнес-патрэб, трэнiнгi, семiнары i мерапрыемствы для ўстанаўлення дзелавых кантактаў. Праграма Star Venture ЕБРР таксама дапаможа распаўсюдзіць гэтую падтрымку на стартапы малога і сярэдняга бізнесу ў партнёрстве з мясцовымі акселератарамі.

Паколькі МСП часта не хапае ведаў, рынкавага вопыту і тэхналогій, неабходных для выхаду на новыя рынкі, ім патрабуецца знешняя прафесійная дапамога для павышэння іх устойлівасці. Кіраваная ЕБРР і фундаваная ЕС праграма "Кансультацыі для Малога Бізнэсу" (КМБ) можа даць МСП з беларускім капіталам з неабходнымі прыладамі, якія патрабуюцца для іх росту і развіцця. Яна прапануе 25-гадовы вопыт паспяховага вырашэння аналагічных пытанняў у розных эканоміках.

Намеснік Генеральнага Дырэктара ЕС па Палітыцы Суседства і Перамовах аб Пашырэнні Катарына Мацернава сказала: "Я ганаруся тым, што Еўрапейскі Саюз падтрымлівае Беларускія МСП, якія пераехалі ў суседнія краіны, у рамках праекта "Кансультацыі для Малога Бізнесу ў Беларусі", які рэалізуецца Еўрапейскім Банкам Рэканструкцыі і Развіцця".

Кіраўнік Дырэктар ЕБРР па Усходняй Еўропе і Каўказе Матэа Патроне сказаў: “Мы разглядаем такія кампаніі, як будучыню Беларусі як з пункту гледжання іх добрасумленнасці, так і з пункту гледжання дзелавой практыкі. Наш абавязак - дапамагчы гэтым нізавым прадпрыемствам, калі свет скалынаюць геапалітычныя нягоды. Я ўпэўнены, што гэта пачынанне, падтрыманае ЕС, дапаможа ім стаць мацней у гэтыя неспакойныя часы".

У красавіку 2022 года Савет Кіраўнікоў ЕБРР прыняў рашэнне прыпыніць доступ Беларусі і Расіі да рэсурсаў Банка ў адказ на ўварванне ва Украіну. Тым не менш, кампаніі з беларускімі акцыянерамі, якія перанеслі свой бізнес за межы Беларусі і пражываюць у адной з краін, дзе працуе Банк, усё яшчэ могуць разлічваць на дапамогу ЕБРР.