Светлагорск, Гомельская вобл., стаў горадам-пераможцам конкурса “Крэатыўныя гарады і рэгіёны”, абвешчанага ў межах праграмы ЕС-Усходняга Партнёрства “Культура і Крэатыўнасць”.
Вядома што за Светлагорскам замацаваўся імідж “горада наркаманаў“ і «ВІЧ. “Хоць у 90-х гг. Праблему перамаглі, тым не менш, гэты стэрэатып жыве, – кажа Вадзім Вежнавец дырэктар мясцовай медыякампаніі “Ранак“, адзін з аўтараў заяўкі, ініцыятар удзелу Светлагорска ў конкурсе. – Светлагорск – малады горад, яму ўсяго 56 год. Гэта заўсёды быў горад надзеяў і маладосці “.
Пры дапамозе праграмы “Крэатыўныя гарады і рэгіёны“, разам з мясцовымі ўладамі, В. Вежнавец спадзяецца палепшыць імідж горада і даць штуршок для пазітыўных пераменаў у сферы культуры.
У межах праграмы “Крэатыўныя гарады і рэгіёны“ у самы бліжэйшы час Светлагорск атрымае экспертную падтрымку ад праграмы “Культура і Крэатыўнасць”, зможа наладзіць кантакты з гарадамі з краінаў Усходняга Партнёрства, атрымае новыя магчымасці для развіцця культурнага і крэатыўнага сектара горада.
Гарады краін Усходняга Партнёрства, якія таксама прымуць удзел у праграмы “Крэатыўныя гарады і рэгіёны”:
Арменія – Сісіан (горад)
Азербайджан – Шамкір (горад)
Беларусь – Светлагорск (горад)
Грузія – Мцхета – Мцыанеці (рэгіён)
Малдова – Архей (горад)
Украіна – Косаў (горад)
Падрабязней: https://www.culturepartnership.eu/article/cities-selected-for-creative-towns-and-regions-initiative
Сайт праграмы ЕС "Культура і Крэатыўнасць": www.culturepartnership.eu
Група ў Facebook: https://www.facebook.com/culturepartnership/?fref=ts