image2 08.01.2018

Праект Еўрапейскага саюза расказвае, як правесці ў горадзе фестываль света

У снежні 2017 гады каманда з Полацку, дзе рэалізуецца маштабны праект па мадэрнізацыі гарадскога асвятлення «Гарсвятло», наведала сусветна вядомае Свята святла ў французскім Ліёне і падрыхтавала матэрыял пра тое, як правесці фестываль святла ў вашым горадзе.

горсвет 3.jpg

Яркае, сучаснае, экалагічнае гарадское асвятленне - неабходная ўмова для таго, каб у горадзе было камфортна і жыхарам, і турыстам. Акрамя сталага асвятлення - менавіта да яго ставяцца вулічныя свяцільні, ліхтары і дэкаратыўная падсветка будынкаў - існуе яшчэ адзін напрамак гарадскога асвятлення: часовае, або падзейнае. Пад ім разумеюць вулічнае асвятленне падчас святаў і фестываляў, і яно гуляе важную ролю не толькі ў абліччы горада і камфорце яго жыхароў, але і ў эканамічным развіцці горада.

горсвет 5.jpg

горсвет 4.jpg

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза з роляй часовага асвятлення пазнаёмілася дэлегацыя з Полацка, якая з 6 па 9 снежня наведала сусветна вядомае Свята святла ў французскім Ліёне і міжнародную канферэнцыю Lyon Light Festival Forum, якая сабрала амаль дзвесце удзельнікаў з розных краін свету. Палачане, якія ў наступным годзе збіраюцца праводзіць першы фестываль святла ў сябе ў горадзе, пагутарылі з арганізатарамі Свята святла ў Ліёне, наведалі светлавыя інсталяцыі ў цэнтры горада, узялі на заметку мноства ідэй па арганізацыі такіх мерапрыемстваў і гатовы падзяліцца тым, што даведаліся, з іншымі гарадамі.

горсвет 1.jpg

горсвет 2.jpg

Падрабязныя парады тым, хто хоча арганізаваць фестываль святла ў сябе ў горадзе, агляд апошніх тэндэнцый у сферы светлавога мастацтва і светадызайна, фота Ліёнскіх светлавых інсталяцый і ўражанні каманды з Полацка - усё гэта вы знойдзеце ў артыкуле па спасылцы: http://like-in-lyon.tilda.ws/ru.

горсвет 8.jpg

Паездка ў Ліён праводзілася ў рамках праекта «Гарсвятло: энергаэфектыўная мадэрнізацыя гарадскога асвятлення ў горадзе Полацку». Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у рамках ініцыятывы EU4Energy.

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, бяспекі і доступу, а таксама папулярызацыі ідэй энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара. Больш падрабязна аб ініцыятыве: www.EU4Energy.eu

Дадзеная публікацыя створана пры падтрымцы Еўрапейскага cаюза ў межах ініцыятывы EU4Energy. .Змест публікацыі з’яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонда садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і ніякім чынам не можа адлюстроўваць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага cаюза.