image2 20.05.2022

Падтрымка беларусаў: ЕС аплаціць моўныя курсы і іспыты

Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы "EU4Belarus – SALT (Support for Advanced learning and training)" аб'яўляе конкурс заявак на атрыманне фінансавай падтрымкі для праходжання анлайн-курсу і/або здачу кваліфікацыйнага/міжнароднага іспыту па прафесіі або адной з еўрапейскіх моў. 

Конкурс прызначаны для рэпрэсаваных беларус_аў/к любых прафесій або тых, хто знаходзіцца пад пагрозай рэпрэсій. Заяўнікі і заяўніцы могуць знаходзіцца як у Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.

На сродкі ЕС 1 чалавек можа прайсці адзін курс або здаць адзін экзамен коштам не больш за 1200 еўра. Анлайн-курс павінен пачацца не раней за 1 верасня 2022 года.

Курсы павінны быць накіраваныя на вывучэнне адной з еўрапейскіх моў/павышэнне кваліфікацыі ў праф. галіне кандыдата(-кі). Замест прахаджэння курса можна абраць здачу міжнароднага экзамена па ін. мове (напр. IELTS, TOEFL, TestDaF, DELF, PLIDA і інш). Правайдэрамі курса не могуць выступаць бел. і рас. арганізацыі.

Што неабходна:
- дакументы, якія падцвярджаюць рэпресіі (калі ёсць),
- рэкамендацыйны ліст ад грамадзянскай арганізацыі (абавязкова патрэбны, калі няма дакументаў з пункту вышэй),
- CV,
- апісанне абранага курса+мэты

Апошні тэрмін падачы заяўкі на фінансаванне - 23 чэрвеня.

ЕС падтрымлівае гэты праект у рамках пакета спецыяльных мер "EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі". Гэтыя меры былі прынятыя ў адказ на палітычны крызіс у Беларусі, які ўзнік пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года. Мэта праграмы - унесці ўклад ва ўмацаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі і даць магчымасці для ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны ў будучыні.     

Падаць заяўку - http://eu4belarus.info/online_course