Ва ўсіх дзейных пунктах пропуску на пашпартным кантролі той, хто ўязджае, будзе атрымліваць брашуру з інфармацыяй аб COVID-19, рэкамендацыямі ў сувязі з распаўсюджваннем віруса, а таксама правіламі паводзін у час самаізаляцыі на рускай і англійскай мовах.
Кампанія праводзіцца на сродкі, перанакіраваныя з праектаў у галіне кіравання міграцыі і інфармавання грамадскасці, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам і Фондам развіцця МАМ, для падтрымкі барацьбы з COVID-19 у Беларусі.
Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі, для людзей, якія прыязджаюць у Беларусь, у дадзеным становішчы надзвычай важна атрымаць актуальную інфармацыю аб супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Менавіта супрацоўнікі пунктаў пропуску, якія першымі сустракаюць тых, хто ўязджае ў Беларусь, інфармуюць грамадзян аб парадку, правілах самаізаляцыі і мерах прафілактыкі.
Плануецца, што кожны дзень у сярэднім 1500 чалавек будуць атрымліваць інфармацыйныя ўкладкі пры перасячэнні мяжы на ўездзе ў Беларусь. Брашура будзе абнаўляцца па меры неабходнасці.

Паводле слоў Кіраўніка Прадстаўніцтва МАМ Махым Аразмухамедавай:
«COVID-19 аказвае беспрэцэдэнтны ўплыў на мабільнасць людзей як з пункту гледжання кіравання межамі і міграцыяй, так і з пункту гледжання саміх людзей, перамяшчэнні якіх сталі абмежаваныя.
Пандэмія прымусіла дзяржавы перагледзець падыходы да пытанняў міграцыі і адаптаваць іх да новых рэалій. МАМ адзначае, што Беларусь ужо распачала некаторыя крокі ў гэтым кірунку. Напрыклад, замежныя грамадзяне могуць падоўжыць знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у сувязі з COVID-19.
Інфармаванне тых, хто ўязджае ‒ беларусаў і мігрантаў, ‒ пры праходжанні пашпартнага кантролю пра вірус, яго рызыкі, рэкамендацыі, умовы рэжыму самаізаляцыі і, самае, галоўнае нумары гарачых ліній, куды можна звярнуцца, ‒ гэта чарговы сумесны крок да павышэння гатоўнасці і ўзмацнення барацьбы з COVID-19 з павагай да правоў людзей, якія знаходзяцца ў руху.
Мы рады, што такая кампанія стала магчымай пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і Фонду развіцця МАМ».
Другая частка кампаніі пройдзе ў сацыяльных сетках, расказваючы пра алгарытмы перасячэння меж у кантэксце СOVID-19.



