Умацаванне прадпрымальніцтва, развіццё лічбавай эканомікі і нарошчванне сувязей паміж прадпрымальнікамі з краін Еўрапейскага саюза і краін Усходняга партнёрства - цэнтральныя тэмы для абмеркавання на 4-м Бізнес-форуме Усходняга партнёрства (УП) у Эстоніі 26-27 кастрычніка 2017 года.
У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 450 кіраўнікоў прадпрыемстваў, палітыкаў і дзяржаўных службоўцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і дзяржаў-членаў ЕС. Гэта адно з ключавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі да 5-га саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў Бруселі 24 лістапада 2017 года.
У Беларусі ЕС забяспечвае падтрымку праз (1) фінансаванне, (2) навучанне, (3) падтрымку экспарту на новыя рынкі праз ініцыятыву EU4Business. Пачынаючы з 2009 года, было выдзелена 69 мільёнаў беларускіх рублёў (30 мільёнаў еўра) для падтрымкі 322 беларускіх кампаній.
Якая падтрымка ЕС даступная для беларускіх прадпрыемстваў?
1. Больш шырокі доступ да фінансавання:
• Крэдыты для бізнесу, якім кіруюць жанчыны
• Мікракрэдыты на стварэнне або развіццё малога бізнесу
2. Умацаванне дзелавых навыкаў:
• Адаптаваныя кансультацыйныя паслугі і тэхнічная падтрымка кампаній – людскія рэсурсы, ІТ, структуры кіравання, бізнес-мадэлі і г. д.
• Навучальныя праграмы для павышэння кваліфікацыі прадпрымальнікаў у ключавых галінах
• Адаптаваныя праграмы навучання і настаўніцтва для жанчын-прадпрымальніц
3. Паспяховы выхад на новыя рынкі:
• Бізнес-кансультацыі і навучанне для прадпрыемстваў, арыентаваных на экспарт
Хто ўжо скарыстаўся падтрымкай?
• Беларускі брэнд адзення "Марк Фармэль" атрымаў ад ЕС фінансаванне на пашырэнне бізнесу. У выніку, тавараабарот вырас на 87%, а экспарт на суседнія рынкі ў два разы. Больш.
• Сушы-бар «Манга» атрымаў ад ЕС фінансаванне на распрацоўку першай у Беларусі мабільнай праграмы для рэстаранаў. У выніку, аб'ёмы дастаўкі ежы выраслі ўдвая, а аб'ёмы продажу павялічыліся на 30%. Больш.
• Кампанія-вытворца тэлематыкі "Мехатроніка" атрымала ад ЕС і ЕБРР фінансаванне, каб зрабіць свой бізнес больш эфектыўным. У выніку, кампанія пашырыла свае рынкі і цяпер экспартуе ў 42 краіны. Больш.
Хочаце даведацца болей?
Дадатковая інфармацыя даступная тут: www.eu4business.eu/by
У Беларусі пачала працаваць тэлефонная лінія EU4Business +375 29 700 86 50
Праграмы EU4Business у Беларусі рэалізуюцца ЕБРР, ЕІБ, KfW, Міжнародным гандлёвым цэнтрам, EUROCHAMBRES, UEAPME, АЭСР і Сусветным банкам.
ЕС дапамагае кампаніям у Беларусі расці. Вы ведаеце кампанію, якой неабходна дапамога ЕС для росту? Тады падзяліцеся гэтым відэа і адзначце кампаніі.