Беларускія гарады, якія ўдзельнічаюць у ініцыятывае “Пагадненне мэраў па энергіі і клімату”, могуць атрымаць фінансавую падтрымку на рэалізацыю мясцовых ініцыятыў, накіраваных на зніжэнне выкідаў парніковых газаў і ўмацаванне адаптацыі да змянення клімату на ўзроўні гарадоў і раёнаў. Конкурс для мясцовых органаў улады і некамерцыйных/недзяржаўных арганізацый стартаваў 1 лютага.
Конкурс праводзіцца МГА “Экапартнёрства” ў рамках праекта ЕС “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”.
Прыняць удзел могуць юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя на тэрыторыі гарадоў і раёнаў-падпісантаў, якімі з'яўляюцца: Бяроза, Браслаў, Брэст, Ветка, Вілейка, Віцебск, Глубокае, Клічаў, Кобрын, Магілёў, Навагрудак, Орша, Ашмяны, Полацк, Рагачоў, Чавусы, Шаркаўшчына.
Шэраг гарадоў, якія далучыліся да ініцыятывы раней, але не выканалі ўзятыя на сябе абавязкі ў тэрмін (маюць статус “удзел прыпынены”), змогуць падаваць заяўку на конкурс толькі ў тым выпадку, калі паўторна далучацца да Пагаднення мэраў і возьмуць на сябе абавязкі скараціць выкіды на 30% да 2030 года.
Мясцовыя ініцыятывы павінны быць накіраваны на зніжэнне энергаспажывання, скарачэнне выкідаў парніковых газаў, выкарыстанне ўзняўляльных крыніц энергіі, адаптацыю да змянення клімату ў гарадах і раёнах-падпісантах Пагаднення мэраў. Перавага будзе аддавацца мясцовым ініцыятывам, якія прапануюць інавацыйныя мерапыемствы, далучэнне розных зацікаўленых бакоў да рэалізацыі мясцовай ініцыятывы.
Мясцовыя ініцыятывы ад некамерцыйных/недзяржаўных арганізацый могуць атрымаць фінансаванне ад 7 000 да 10 000 еўра. Ініцыятывы ад мясцовых органаў улады могуць быць прафінансаваны ў памеры ад 35 000 да 45 000 еўра.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць запоўненую форму заяўкі да 15 сакавіка на эл.пошту na@ecopartnerstvo.by. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне +375 17 336 01 90.
Форму заяўкі і Палажэнне пра конкурс можна спампаваць тут.
Фіналісты конкурса будць абвешчаны да 15 красавіка 2017 года.