Цяпер электронная мапа праектаў ЕС "Падарожжа па Беларусі: як Еўрапейскі саюз спрыяе развіццю рэгіёнаў" даступная і ў англійскім варыянце.
Нагадваем, што мапа прадстаўляе геаграфію 42 праектаў ЕС, што рэалізаваныя ці рэалізуюцца ва ўсіх рэгіёнах краіны, і сціслае апісанне кожнага з праектаў. Таксама мапа вам параіць, што варта наведаць, калі вы апынуліся ў геаграфічных межах праекта.
Асноўная тэматыка прадстаўленых праектаў - турызм і захаванне гістарычных помнікаў, энергаэфектыўнасць і гарадская мабільнасць, зялёная эканоміка, культура ды іншыя.
Беларускую версію мапы вы можаце знайсці тут: http://euprojects.by/blr/news/we-invite-you-on-a-journey-through-belarus/
29.08.2018